Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч.2 арт. 206 (грабеж). 18 мая непрацуючы ляхавічанін, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў доме на Вялікай Лотве, хацеў забраць чужы кашалёк з грашыма. Але быў засцігнуты на месцы злачынства.
У аграгарадку Падлессе вясковец 1963 г.н. у стане алкагольнага ап’янення днём выкраў з магазіна бутэльку гарэлкі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 206.
Ляхавічанка напісала заяву ў міліцыю з-за знікнення з двара дома ў вёсцы Перахрэсце маёмасці: металічнай трубы, швеллераў і г.д. Крадзёж учынены ў перыяд з кастрычніка 2018 года да лютага 2019.
Па зводках РАУС.