З «БелДанам» у Кітай
Адным з пастаўшчыкоў беконнай свініны для далейшай перапрацоўкі ў Баранавіцкім філіяле «БелДана» з’яўляецца комплекс, размешчаны каля аграгарадка Востраў у нашым раёне.
Ён узведзены па перадавых еўрапейскіх тэхналогіях, распачаў работу ў 2009 годзе. Сёння тут працуюць 110 чалавек – пераважна жыхары Ляхавіцкага раёна.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран расказаў, што вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі на ляхавіцкім «БелДане» сёлета за 4 месяцы склала 175,7 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду.
Па інфармацыі райсельгасхарчу, цяпер на прадпрыемстве ўтрымліваецца амаль 25 тысяч свіней. 26 працэнтаў (летась за 4 месяцы – 7,5 працэнта) – важкі ўзнос таварыства ў агульны аб’ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна. За 4 месяцы тут рэалізавана 1664 тоны свініны (у 4,3 раза больш, чым за аналагічны леташні перыяд), у жывой вазе – 1539 тон.
Пакуль кола спажыўцоў «белданаўскай» свініны абмяжоўваецца нашай краінай, а калісьці прадпрыемства было адным з асноўных сельгасэкспарцёраў на Ляхавіччыне: яго доля даходзіла да 40 працэнтаў.
Калі ўлічыць той факт, што Баранавіцкі філіял «БелДана» пачне пастаўляць сваю мясную прадукцыю ў Кітай, то ў гэтай краіне будзе прысутнічаць чарговы ляхавіцкі адрас.
Галіна КАНЬКО.