Адмова і не інакш. Рэспубліканская антытытунёвая акцыя «Беларусь супраць тытуню» праводзіцца з 31 мая па 21 чэрвеня

Шкода і смяротныя выпадкі, звязаныя з тытунекурэннем, – гэта не толькі статыстыка, гэта трагедыя. Па даных СААЗ, штогод у свеце тытунь забірае жыцці пяці мільёнаў чалавек  (11 тысяч чалавек кожны дзень).
У Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод паміраюць каля 15,5 тысячы чалавек.
Мэтай правядзення акцыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб шкодзе тытунёвай залежнасці, аб сур’ёзных захворваннях, узнікшых у выніку яе, а таксама фарміраванне ў грамадзян матывацыі да адмовы ад цыгарэты.


Па пытаннях прафілактыкі і барацьбы з тытунекурэннем можна атрымаць кансультацыю ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 31 мая па 21 чэрвеня па тэлефонах: урач-нарколаг – 6-09-43; псіхолаг – 6-09-43 (у рабочыя дні).