Тэма тыдня: Прэзідэнт аб правядзенні выбараў, развіцці вёскі, дысцыпліне і парадку ў міліцыі і ахове здароўя

Фото Николая Петрова, БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка аб правядзенні выбараў: камар носа не павінен падтачыць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў намесцах забяспечыць дастойнае правядзенне перадвыбарных кампаній. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаўулады.

«Шмат разоў гаварыў: кампартыі няма, мужыкі. Мы за ўсё адказваем, гэта значыць вы. І дзве перадвыбарныя кампаніі на вашых плячах. Калі ласка, забяспечце дастойнае правядзенне гэтых кампаній, каб камар носа непадтачыў. У нас для гэтага ёсць усё. Мы не надта якія вялікія. І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас. Але народ цудоўна разумее, што цяпер дзеючая ў Беларусі ўлада — гэта адзіная нейкая ўнікальная з’ява, нетолькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе звернуты да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі», — заявіў АляксандрЛукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяніна працаваць дзеля дастойнага жыцця. «Давайце хоць пяцьдзясят на пяцьдзясят: 50 працэнтаў за намі — утрыманне вашай сям’і і вас, а 50 працэнтаў — самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і сумленна аб гэтым гаварыць, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба дастойна правесці. Не дапускайце хамства ў адносінах да людзей, таму што шмат скаргаў. Не трэба іх адпіхваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з імі працаваць».

У якасці станоўчага прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў работу кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Яна часта сустракаецца з людзьмі на месцах, каб лепш унікнуць у тую ці іншую сітуацыю.»Едзе да цыганоў, рабочых, сялян, паляўнічых… І там з імі размаўляе. І прыязджае зусім іншым чалавекам. Я так пачынаў працаваць. Часта кажу: калі не ведаеш, што рабіць, ідзі да людзей. Нават калі ты не знойдзеш адказу напытанне, з якім ты прыйшоў да іх, табе будзе лягчэй потым. Ты зразумееш, чым дыхае народ. І не такая страшная гэта праблема, як табе іншым разам здаецца,седзячы ў кабінеце, — адзначыў Прэзідэнт. — Таму трэба працаваць з людзьмі,трэба цаніць нашых людзей. Калі хочаце, модна кажучы, гэта нават у нейкай ступені наша фішка — што мы не аддаліліся ад народа, што ў нас няма такога разрыву, няма гэтага алігархату, няма гэтых багатых, якія стаяць над уладай і народам. Трэба гэта і падтрымліваць. Гэта наш здабытак».

«Будзьце бліжэй да людзей і не дапускайце тых пралікаў,пра якія вы іншым разам, а можа, часта чуеце. Тых пралікаў, якія дапускалі іншыя чыноўнікі і дзяржслужачыя. Вы ведаеце, чаго я не магу дараваць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: справядлівасць павінна ляжаць у аснове ўсяго, асабліва ў тых, хто носіць пагоны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць справядлівага стаўлення да людзей, асабліва з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Аб гэтым ён заявіў, назначаючы Юрыя Караева на пасаду кіраўніка МУС.

Кіраўнік дзяржавы параіў міністру быць бліжэй да людзей і непасрэдна разбірацца ва ўзнікаючых праблемах. «Не трэба, як вось здарылася з цыганамі, — Наталля Іванаўна (Качанава) ездзіла, разбіралася па маім даручэнні. Пакрыўдзілі людзей ні за што. Дык трэба папрасіць прабачэння», — сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што калі зафіксавана нейкае правапарушэнне або злачынства, то ў першую чаргу адпрацоўваюцца асобы, якія раней учынялі падобнае. «Калі вы недзе парушалі, ёсць спіс. У кожнага аддзела міліцыі ёсць спіс», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Больш таго, у выпадку са смерцю супрацоўніка праваахоўных органаў у Магілёве падазрэнне першапачатковапа яго ж наводцы прыпала на канкрэтную групу грамадзян.

«Перабралі. Убачылі, што яны не вінаватыя. Дык пайдзіцеі проста папрасіце прабачэння ў іх, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І людзі зразумеюць. Не трэба плугам або бульдозерам перці на ўсё, што перад табой.Недзе трэба і паакуратней, недзе аб’ехаць. А не атрымалася — папрасі прабачэння».

«Трэба разумна. Не трэба людзей лічыць сваімі ворагамі: ах, там вось гэтыя цыгане, яны такія-сякія… Нармальныя яны людзі. Што, сярод беларусаў, рускіх, яўрэяў або палякаў у нас тут няма злачынстваў? Ды хапае!  Справядлівасць павінна ляжаць у аснове ўсяго, асабліва ў тых, хто носіць пагоны. Таму што да людзей у пагонах бягуць за абаронай. Народ бяжыць, каб іх абаранілі. А калі ты яго адпіхваеш і крыўдзіш, гэта вельмі балюча для чалавека», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт: міліцыю трэба крыху ўзварухнуць у плане дысцыпліны

«Шчыра кажучы, міліцыю трэба крыху ўзварухнуць у плане дысцыпліны. Ну а для гэтага які патрэбны чалавек — ваенны. Хоць вы адносна ваенны чалавек, вы і міліцыю добра ведаеце. Вы там былі ўнутры, вы бачылі гэтыя праблемы. А ўвогуле, таму, чаго не ведаеце, навучыцеся», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Даючы наказ Юрыю Караеву, Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб ён быў цвёрдым, рашучым, у меру жорсткім і разам з тым паважаў людзей. «Той, хто заслугоўвае, каб яго падтрымалі і нават п’янага дадому адвезлі — так трэба і зрабіць. Той, хто заслугоўвае па галаве або па мордзе, -павінен атрымаць. Усё павінна быць сумленна і справядліва, — сказаў Прэзідэнт.- Гэта ваш прынцып работы. І дысцыпліна.  Адзінае, я вас проста прашу: не заседжвайцеся на месцы тут, у Мінску. Больш бывайце ў падраздзяленнях. Абавязкова трэба пабыць ва ўсіх абласных упраўленнях унутраных спраў. Ну і ўгарадах — вялікіх, раённых».

Гаворачы аб назначэнні Юрыя Караева на пасаду міністра, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняў гэта рашэнне напярэдадні, прычым на безальтэрнатыўнай аснове. «Я вызначыўся яшчэ раней: калі пра вас ішла размова, калі я ў вас быў. Я не проста так да вас прыехаў тады. І я зразумеў, што вы можаце ў перспектыве быць міністрам або займаць больш высокую пасаду. Гэта калі вяртацца да тых часоў, калі я наведваў ваша падраздзяленне», -расказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такія кадравыя перастаноўкі не бываюць раптоўнымі. «Зразумела, што я як Прэзідэнт бачыў пэўныя тэндэнцыі ў кадравых змяненнях у сілавых структурах. І тады я вызначыўся, што Юрый Хаджымуратавіч можа нам спатрэбіцца на канкрэтнай рабоце», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым падкрэсліў, што хоць Юрый Караеў і ваенны чалавек у структуры органаў унутраных спраў, гэта міліцыі цяпер як раз і трэба. Гэта ў тым ліку звязана з тым, што функцыя следства раней была перададзена са сферы адказнасці міліцыі. «Ёсць Следчы камітэт. Што ў міліцыі засталося — фактычна кожны дзень баявая работа — што грамадскі парадак, што барацьба з бандытамі — крымінальная міліцыя, што АМАП і ваенны складнік»,- сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў і асабістыя якасці Юрыя Караева: «Я наогул не люблю нацыянальныя нейкія прыкметы падкрэсліваць, але каўказцы для мяне людзі асаблівыя. Яны і добра да мяне там ставяцца, хоць мяне ні разу, можа, не бачылі. Гэта моцныя людзі. І я гэты фактар не скідаю зрахунку».

Прэзідэнт запатрабаваў забяспечыць парадак у сістэме аховы здароўя

У сістэме аховы здароўя трэба навесці парадак, каб недапускаць карупцыйных праяў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Уладзіміра Караніка на пасаду міністра аховы здароўя.

«Гэта ж ганьба, калі знізу даверху павязаны хабарамі кіраўнікі ўстаноў і арганізацый! Прытым добрыя кіраўнікі, якія сябе добра як спецыялісты зарэкамендавалі (не будзем называць прозвішчы), — абурыўся Кіраўнік дзяржавы. — Да гэтага часу да мяне ходзяць, просяць: унікальны чалавек, адпусціце,ён будзе там дняваць і начаваць, ва ўстанове аховы здароўя. Хабары, якія ўзяў,вярнуў у двайным памеры — трэба дараваць. Сяджу і думаю: а як дараваць?Папярэджваў жа ўсіх, што карупцыя — гэта не пра Беларусь. Даравання не будзе нікому. Сталі нахабнымі, таму ўсіх трэба прывесці ў сябе. І вы гэта можаце зрабіць».

Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час прыняў рашэнне перадаць Міністэрству аховы здароўя паўнамоцтвы цэнтралізавана набываць як медыцынскае абсталяванне, так і лякарствы. «Калі ласка, закупляйце, устанаўлівайце, лячыце людзей. Трэба яшчэ раз паглядзець на гэту сістэму», — запатрабаваў ён ад новага міністра.

У ліку важных задач Кіраўнік дзяржавы абазначыў развіццё імпартазамяшчэння. «Усё ж такі $500 млн, як мы трацілі два гады таму толькі на лякарствы, гэта шмат для краіны. Трэба гэтыя грошы пакінуць у сябе, развіваць свае напрамкі. Калі не можам, добра, на $100 млн будзем закупляць,калі няма магчымасці такія якасныя лякарствы вырабіць у сябе. Закупім у Швейцарыі, Амерыцы, Германіі што трэба для людзей. Павінны быць і імпартныя лякарствы. Так, яны будуць дарагія. Хто захоча купіць даражэй — купляйце. Альтэрнатыўныя — айчынныя — павінны быць. І яны нядрэнныя. Я ў гэтым пераканаўся сам, вывучаў гэту праблему», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што вопыт работы Уладзіміра Караніка ў якасці галоўнага ўрача бальніцы дае магчымасць яму кампетэнтна меркаваць абнаяўнасці недахопаў у сістэме закупак, таксама як і бачыць праблемы ў сістэме аховы здароўя ў цэлым. «Вы цяпер вельмі добра адчуваеце гэтыя недахопы, -сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Вы якраз гэты пласт павінны падняць да ўзроўню міністра, урада, калі трэба, калі ласка, гаварыце, я гатовы падтрымаць, дапамагчы. Трэба вырашыць гэтыя праблемы. Мы гэта можам вырашыць».

«Вы чалавек даволі валявы, нават жорсткі, рашучы,ведаеце справу. Я вяду да таго, што цяпер такі перыяд (нягледзячы на тое, што ахова здароўя ў нас на ўзроўні, ва ўсім свеце паважаецца і згадваецца ўсюды і я бачу, што справы ідуць нядрэнна), калі мы неяк застылі на адным месцы, няма дынамікі, патрэбны рух наперад. Трэба навесці парадак», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да новага міністра.

Прэзідэнт выказаў незадавальненне работай на гэтай пасадзе ранейшага кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Валерыя Малашкі. «У мяне складваецца ўражанне, што міністэрства не зусім эфектыўна кіруецца самім міністрам. Чалавек ён добры, талковы, вельмі добры спецыяліст, вопытны, працаваў намеснікам старшыні аблвыканкама, вопыту ў яго дастаткова. Але бывае так, што не яго гэта работа. Добры ўрач, быццам на другіх ролях добра сябе зарэкамендаваў. Ну а тут неяк не сарыентаваўся, — канстатаваў АляксандрЛукашэнка. — Мы знойдзем яму дастойную работу».

«Пасля прадстаўлення (калектыву Міністэрства аховы здароўя. — Заўвага БЕЛТА) вам трэба сесці, падумаць, з кім вы будзеце працаваць. Думаю, не ўсе там дрэнныя людзі ў міністэрстве. Трэба іх проста арганізаваць. Намецьце сабе пэўны план пасля больш глыбокага вывучэння ўсёй рэспублікі і дзейнічайце», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў развіваць у вёсцы новыя напрамкі і сур’ёзна падумаць пра авечкагадоўлю

Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.

Прэзідэнт нагадаў, што раней даручаў развіваць у сельскай гаспадарцы новыя напрамкі і вырабляць запатрабаваную на рынку прадукцыю. Напрыклад, на яго думку, у Беларусі можна было б заняцца авечкагадоўляй. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней у краіне на гэтым спецыялізаваліся многія прадпрыемствы.

«Мне ўрад піша — ну, проста прыкра чытаць. Добра б я не разумеў у гэтым нічога: можна было б адпіску гэту цярпець. Да 2025 года яны дабавяць 133 працэнты авечак. Гэта значыць авечкагадоўля будзе ў нас, мы будзем авечак расплоджваць. Гэта воўна, гэта аўчына, гэта бараніна. Нібыта на рынку запатрабавана. Ну, карацей, будзем расплоджваць гэтых авечак. Так, а што такое 33 працэнты да 2025 года? Гэта сёння адна авечка, а заўтра будзе адна і тры дзясятыя авечкі. Ну што гэта за тэмпы?» — абурыўся Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за работу трэба брацца сур’ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы. «Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе, нават у Магілёўскай вобласці. Я не кажу ніжэй, на Прыпяці, да цэнтра, на захадзе, Нёман, Прыпяць. Поймы не занятыя. Іншым разам ляціш — шкада становіцца пустых зямель. Недзе бліжэй да поймаў можам будаваць лёгкія павеці і трымаць гэтых авечак, — прапанаваў Прэзідэнт. — Я ў гэтым пераканаўся асабіста. У мяне іх, напэўна, цяпер штук пяцьдзясят. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там затраты? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, адвязеш — і ім дастаткова. На пашу ходзяць або ў лясок запусціў іх, яны ў гэтым лесе сядзяць у спёку».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што воўну можна пастаўляць на Мінскі камвольны камбінат, многія вытворцы маюць патрэбу ў скуры. «Усё можам перапрацоўваць, лёгкая прамысловасць добрая. Не, нечага чакаем. Чакаем,пакуль Прэзідэнт па галаве не стукне, — дадаў ён. — Таму шукайце новыя напрамкі, новыя культуры вырошчвайце. Трэба прадаваць, трэба зарабляць грошы».

«Проста шкада людзей» – Прэзідэнт прапанаваў прампрадпрыемствам узяць на буксір слабыя гаспадаркі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за падтрымку адстаючых гаспадарак сіламі прамысловых прадпрыемстваў.

«Для нас вельмі важна падтрымаць вёску ў гэты вельмі складаны перыяд. Нам ні ў якім разе нельга дапусціць спаду ў сельскагаспадарчай вытворчасці», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што краіна забяспечыць сябе прадуктамі харчавання нават у выпадку закрыцця слабых гаспадарак. «Людзей шкада проста. Але калі людзі гэтага не разумеюць,пойдуць недзе шукаць работу. Мы гатовы падтрымаць і дапамагчы, толькі трэба,каб на месцах варушыліся. Мы не можам закопваць у гэтыя гаспадаркі грошы незваротна. Таму сур’ёзна трэба думаць аб перспектывах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У краіне каля 20-25 працэнтаў гаспадарак не могуць выйсці нарэнтабельную работу ўласнымі сіламі. Ім цяжка справіцца з існуючай сітуацыяй па розных прычынах, як суб’ектыўных, так і аб’ектыўных, адзначыў Прэзідэнт. Ён упэўнены, што гэтым адстаючым сельгаспрадпрыемствам неабходна аказаць дапамогу. У якасці буксіра для іх, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, могуць выступіць прамысловыя прадпрыемствы. «Нехта дапаможа людзьмі, нехта тэхнікай, нехта адрамантуе тэхніку», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў аб прапановах беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія вырабляюць біядызель для сельгаспрадпрыемстваў, пры гэтым страчваючы ў сукупнасці да $30 млн. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта падтрымка вёскі, таму адысці ад такой практыкі пакуль нельга. Нафтавікі прапанавалі перабудаваць гэту работу: не выдаваць на гэтыя грошы прадпрыемствам паліва, а рамантаваць ім тэхніку. «Я згадзіўся. Якая розніца, з якой кішэні паступяць гэтыя $20-30 млн», — сказаў Прэзідэнт. Тое ж самае, дадаў ён, могуць рабіць і іншыя прадпрыемствы, у якіх ёсць адпаведная база. Прыгэтым, растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, дапамагаць неабходна выключна слабым гаспадаркам.

Кіраўнік дзяржавы незадаволены Белгідраметам: трэба або разганяць, або прыводзіць у сябе

Закранаючы стан спраў у рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю ў сферы сельскай гаспадаркі. Ён выказаў надзею, што ўмовы надвор’я будуць садзейнічаць высокай ураджайнасці, у той жа час заўважыў, што Беларусі ў гэтым плане не заўсёды шанцуе. Узніклі ў кіраўніка дзяржавы і пытанні да работы Белгідрамета. На яго думку, гэта структура не ў поўнай меры спраўляецца са сваімі абавязкамі.

«З імі трэба нешта рабіць: іх трэба або разганяць, або прыводзіць у сябе. У лепшым выпадку ў нейкі дзень на 50-70 працэнтаў дакладнасць прагнозу надвор’я. Нам такі  Гідраметцэнтр не патрэбны, — заявіў Кіраўнік дзяржавы. — Я ўжо арыентуюся на ваенных, якія бачаць у рэальным часе надвор’е, падкажуць, дзе ідуць дажджы па рэспубліцы і што будзе ў бліжэйшыя 12 гадзін. Амаль на 100 працэнтаў даюць дакладны прагноз, праўда, кароткі. Мы павінны ведаць, што адбываецца, што будзе заўтра, паслязаўтра, каб арыентавацца».

У цэлым Прэзідэнт адзначыў, што ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі яго насцярожвае сітуацыя з ураджайнасцю ў некаторых рэгіёнах, асабліваў цэнтральнай частцы краіны, дзе было няшмат дажджоў. «Тут сітуацыя вельмі сур’ёзная. На ўсходзе, на захадзе і ў цэнтры праблемы будуць у залежнасці адтаго, якія глебы. На лёгкіх глебах ужо, я гляджу, відаць пажоўклыя пасевы, таму трэба не ўпусціць час і ўбраць своечасова такія пасевы. Цяпер ідзе нарыхтоўка сенажу — трэба ўсё гэта пакласці ў сянаж, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. -Трэба па-гаспадарску паглядзець у сувязі з кліматычнымі ўмовамі, што зрабіць у раслінаводстве. Ні ў якім разе нічога не страціць».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што мінулы год атрымаўся для Беларусі неўраджайным, таму ў краіне былі выкарыстаны практычна ўсе зернефуражныя рэзервы. «Калі мы тое, што цяпер вырошчваем на збожжа,убяром у сянаж, трэба запаўняць нечым збожжавую групу. І тут асаблівая надзеяна кукурузу. Яна пакуль на ўсіх участках (я гэта сам кантралюю і бачу), наватна пясчаных глебах, трымаецца добра, таму трэба зрабіць стаўку на нарыхтоўку зерня з кукурузы», — лічыць Кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, ён звярнуў увагу, неабходна дзейнічаць па правераных тэхналогіях, кансервуючы кукурузнае зерне ў рукавы. «Жывёла любіць гэты корм. І ён будзе таннейшы, чым сушыць. Працэнтаў на 25-30. Фактычна кукурузнае зерне ў гэтым выпадку можна параўнаць па эфектыўнасці і затратах на вытворчасць са звычайным збожжам. Таму, калі мы цяпер будзем касіць тое, што назерне ў сянаж, трэба спадзявацца на кукурузу і ўдзяліць ёй асаблівую ўвагу. Там, дзе гэта немагчыма, зрабіць усё для таго, каб пустыя, свабодныя, неўзараныя плошчы перасеяць аднагадовымі або яшчэ нейкімі культурамі. Калі падвесці вынік- размова аб нарыхтоўцы кармоў, гэта найважнейшае пытанне, якому мы ўдзялялі другараднае значэнне», — сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

ФОТА БЕЛТА