Каб адпачынак ля вады не стаў крокам да бяды
Лета радуе гарачымі дзянькамі, і жадаючых правесці час ля вадаёмаў, парыбачыць становіцца ўсё больш. Але вада – не толькі месца для адпачынку, а і зона небяспекі. Асцярожнасць на вадзе –гэта, перш за ўсё, неабходнасць.
Пачнём з самага пачатку – прыезду на раку ці возера. Як правіла, дабіраючыся на асабістым аўтамабілі да вады, людзі некаторы час праводзяць у гарачым транспарце. Не варта адразу кідацца ў ваду: пры ахаладжэнні ў вадзе наступае рэзкае рэфлекторнае скарачэнне мышцаў, што цягне спыненне дыхання. У ваду трэба ўваходзіць асцярожна, тым больш –у незнаёмых месцах. Нельга купацца ў стане алкагольнага ап’янення.
Дарэчы, купацца лепш раніцай ці вечарам, калі няма небяспекі перагрэву. Тэмпература вады павінна быць не ніжэй за 18-19 градусаў, паветра – 20-25градусаў.
Нават калі вы ўпэўнены ў сваіх сілах, добра плаваеце і адчуваеце сябе «як рыба ў вадзе», не варта заплываць далёка ад берага, так як можна не разлічыцьсваіх сіл. Адчуўшы стомленасць, не трэба губляцца і імкнуцца як мага хутчэй даплыць да берага. Лепш адпачніце: ляжце на спіну,трымайцеся на паверхні лёгкімі націскаючымі на ваду рухамі далоняў і работай ног, каб папоўніць сілы.
Ні ў якім разе не панікуйце, калі вас захапіла цячэннем і панесла ў незнаёмае месца. Трэба ў такім выпадку плыць па цячэнні ўніз, паступова пад невялікім вуглом набліжаючыся да берага.
Асобая тэма – бяспека дзяцей ля вадаёмаў. Дзеці не павінны знаходзіцца ля вады без дарослых. Менавіта бацькі абавязаны папярэдзіць пра небяспеку і растлумачыць наступствы. Наяўнасць на дзіцяці камізэлькі – не падстава пакідаць яго без нагляду. Высокая хваля, неасцярожныя рухі – і маленькі плывец можа захлынуцца.
Лепш за ўсё, калі дзіця гуляе на вадзе з дарослымі – толькі так можна быць упэўненым у яго бяспецы.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.
АСВОД нагадвае, што пры адпачынку на вадаёмахтрэба быць асабліва асцярожнымі і памятаць, штоводная стыхія не шкадуе ні дарослых, ні дзяцей.На вадаёмах вобласці сёлета патанулі 24 чалавекі, зіх трое – дзеці. Сярод сямі выратаваных двое дзяцей.Асноўныя прычыны трагедый: алкагольнае ап’яненне,пакіданне дзяцей без нагляду дарослых, купанне і лоўлярыбы ў забароненых месцах.Прывілы, напісаныя цаной чалавечых жыццяў, парушаюцьзноў і зноў.Ледзь не закончыўся трагедыяй дзень 11 чэрвеня длянашага земляка 1992 г. н. Каля 19 гадзін ён купаўся ўрацэ Ведзьма. Не разлічыў свае сілы і пачаў тануць.Змог паклікаць на дапамогу, якую без прамаруджанняяму аказалі. На гэты раз усё закончылася добра. Але цізаўсёды будзе так для тых, хто заплывае за буйкі, ныраез гідратэхнічнага збудавання, нягледзячы на неаднаразовыяпапярэджанні і адміністрацыйную адказнасць загэтыя парушэнні?Настойлівы напамін бацькам і, наогул, усім дарослым:падлеткі і асабліва дзеці меньшага ўзросту не павіннызнаходзіцца побач з вадой і тым больш ў вадзе безвашага нагляду. Толькі ў крокавай даступнасці дляаказання дапамогі – гэта закон бяспекі.Няхай летні адпачынак заўсёды пакідае добрыяўражанні і светлыя ўспаміны. А гэта залежыць найпершад нас саміх.
Віктар ПРЫХАЧ,
старшыня раённага савета АСВОД.