Падарожжа па «маленькай Швейцарыі». Так Ляхавіцкі раён назвала гамяльчанка, якая гасцявала ў нашым горадзе
У кожным раёне, практычна ў кожным гарадку або вёсачцы можна знайсці гістарычныя славутасці: старадаўнія цэрквы і касцёлы, былыя панскія маёнткі, палацавыя комплексы. А яшчэ ў нас багата прыродных і архітэктурных адметнасцяў, якія былі сведкамі даўніх падзей.
Зачараваныя Ведзьмай
Нейк запрасіла сяброўку з Гомеля пагасцяваць у мяне. Здзівіла яе ўражанне ад нашага гарадка: «Дык гэта ж маленькая Швейцарыя!» – Жэня не хавала захаплення і параўноўвала з веданнем
справы. Яна паказвала фотаздымкі са свайго падарожжа па Еўропе, падчас якога пабывала і ў Швейцарыі. І сапраўды падобная карціна: акуратныя фасады будынкаў пафарбаваны ў пастэльныя тоны, чарапічныя дахі, роўныя, выкладзеныя пліткай тратуары,
шмат кветак і інсталяцый. Не хапае толькі снегу і Альпаў на гарызонце.
А яшчэ яе надзвычай уразіла рака, якая сустракае кожнага, хто заязджае да нас у горад з боку Баранавічаў, і яе незвычайная назва – Ведзьма.
Атрымаць камплімент наконт рачной непаўторнасці ганарова, асабліва ад гамяльчанкі: Гомель славіцца адной з самых прыгожых набярэжных – ракі Сож.
Наконт назвы ляхавіцкай Ведзьмы ходзіць шматпрыгожых легенд праняшчаснае каханне. Алеў даследчыкаў больш празаічная версія паходжання гэтага гідроніма. У слове ёсць інтэрнацыянальны корань – вед, які абазначае«вада». Яшчэ адзін варыянт – слова «ведзьма» ўзыходзіць да фінавугорскагаслова «едома»,якое перакладаецца, як«вялізная гара з густым лесам».
Акрамя сваёй геаграфіі цікаваянаша Ведзьма і як гістарычны аб’ект.Уздоўж адрэзку ракі ў межах горада да нашых дзён захаваліся прыгонныя валы Ляхавіцкай фартэцыі. На левым беразе, на месцы, дзе раней стаяла знакамітая фартэцыя, усталяваны валун з шыльдай, на якой ёсць выява герба горада з абрысамі фартэцыі.
Агульная працягласць Ведзьмы –каля 35 кіламетраў. Пачатак рака бярэкаля вёскі Слабада Нясвіжскага раёна.На паўночным усходзе ад вёскі Задвор’е ўпадае ў Шчару, а тая ў Нёман. Акрамя Ведзьмы «радняцца» са Шчарай і Нёманам і іншыя рачулкі раёна: Ліпнянка, Шавялёўка, Свідраўка, Мышанка. З Нёмана іх воды трапляюцьу Балтыйскае мора.
Паміж двума морамі
На тэрыторыі нашага раёна раскінуліся два водападзелы: Чорнага і Балтыйскага мораў. Калі з Балтыйскім усё зразумела, то пра водападзел Чорнага мора ўдакладнілі: да яго адносіцца рака Нача, якая ўпадае ў раку Лань, тая, у сваю чаргу, у Прыпяць, потым Днепр, і пасля гэтага ў Чорнае мора.
Дарэчы, у Беларусi, можна падарожнічаць па рэках з пераходам з аднаговоднага басейна ў іншы. Пра гэтаведалі яшчэ нашы продкі, якія праклаліводны шлях «з варагаў у грэкі» празвярхоў і Ловаці па яе прытоку Усвячэ ў Заходнюю Дзвіну, а потым праз яе левы прыток Касплю ў Днепр.
Яшчэ раней на беларускім Палессі па ініцыятыве гетмана Агінскага быў пракапаны канал, які злучыў рэкі Шчару і Ясельду, што дазваляла рухацца павадзе на невялікіх баржах з Нёмана ў Прыпяць. Цяпер гэтыя водныя шляхі страцілі сваё эканамічнае значэнне.Каналы прыйшлі ў непрыдатнасць,шлюзы на іх разбурыліся, але аматары падарожжаў і ў нашы дні не разперапраўляліся праз водападзел паміж рэкамі захаду і поўдня.
Шчара – яшчэ адна цікавая па сваім размяшчэнні рака, якая працякае праз наш раён. Гэта самы працяглы па даўжыні і другі па воднасці прыток Нёмана ў межах Беларусі. Сапраўдная жамчужына ракі – гэта пейзажы: лугі,чародкі стромкіх соснаў, магутныя дубыі кучаравыя бярозы, якія раскінуліся на яе берагах.
Каменныя волаты Ляхавіччыны
На тэрыторыі раёна засталіся напамінальнікі пра ляднік, таўшчыня якога была каля некалькіх сотняў метраў. Ён то раставаў, то зноў рухаўся наперад, пакуль не знік зусім, пакінуўшы на памяць мільёны камянёў розных формаў і памераў.
Людзі з даўніх часоў паважліваставіліся да камянёў. Яны шанавалі зробленых з валуноў ідалаў і звязвалі з імі розныя легенды, ім прыпісвалі здольнасць вылечваць цяжкія хваробы,выконваць жаданні.
Недалёка ад вёскі Савейкі, на ўскрайку лесу, каля хутара, які мясцовыя называюцьпа імені колішняга гаспадара –Янушка, ужо не адно стагоддзе ляжыць вялізны валун. Гіганта, мабыць, прынёс ляднік. Яго даўжыня – 3 метры, вышыня– 1,5 метра, а шырыня – 2,07 метра. Каменны волат выглядае магута і прэзентабельна. Ні прыродныя сілы, ні чалавек не змаглі нашкодзіць яму. На ім засталіся толькі невялікія паглыбленні пасля спроб раскалоць, магчыма,для таго, каб выкарыстаць у якасці будаўнічага матэрыялу.
Хоць асілак афіцыйна не з’яўляецца помнікам прыроды, на яго прыязджаюць паглядзець з усяго раёна. Не так даўно ён быў уключаны экспанатам у экалагічную сцежку, якую арганізавалі навучэнцы Тальмінавіцкай СШ.
Яшчэ адзін валун «прапісаны» намяжы з Баранавіцкім раёнам каля аграгарадка Малое Гарадзішча. Сваімі памерамі ён таксама варты называцца каменным волатам Ляхавіччыны.
«Эверэст» каля Счаснавічаў
Самая высокая кропка раёна знаходзіцца недалёка ад вёскі Счаснавічы. Канешне,з Эверэстам ёй не спаборнічаць.Яе вышыня – 253,3 метра над узроўнем мора. На вяршыні ўсталяваны валун зшыльдай: перад вамі самы сапраўдны помнік прыроды.
Акрамя самай высокай, ёсць, натуральна,і самая нізкая кропка раёна.Знаходзіцца яна недалёка ад вёскі Тухавічы. Яе мінімальная вышыня – 150,3 метра вышэй узроўню мора. Не Марыянская ўпадзіна, але таксама носіць званне прыроднага помніка.
Наогул, ляхавіцкая зямля раўнінная,з нізінамі і нязначнымі ўзвышшамі. Уфарміраванні рэльефу на тэрыторыінашага раёна і ўвогуле ўсёй Беларусі адну з галоўных роляў адыгралі ўсё тыя ж леднікі. Менавіта яны сваімі наступаміі адступленнямі фарміравалі раўніны,ўзвышшы, пагоркі і грады.
Наш маленькі Ляхавіцкі край на першыпогляд можа здацца звычайным. Але прыгледзьцеся, зацікаўцеся і пераканайцеся:у нас ёсць што паказаць, чым здзівіць нават спакушанага турыста.
Аб прыгажосці беларускіх пейзажаў можна пісаць бясконца. Ляхавіцкі раён не выключэнне. На 135231 гектары раскінуліся лясы, якія займаюць амаль палову ўгоддзяў, яшчэ 63362 гектары займаюць палі і лугі. Зялёныя лёгкія Еўропы – балоты – прапісаны на 6196 гектарах. Візітоўкай Ляхавіччыны застаюцца і яе рэкі: іх на тэрыторыі раёна працякае восем,самыя вялікія Шчара і Мышанка.
Ірына КУЗЬМІЧ.
«Эверэст»каля Счаснавічаў