Сёння адбудзецца адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў
Жадаем поспехаў на татамі ІІ Еўрапейскіх гульняў нашаму земляку-ляхавічаніну дзюдаісту Уладу Цярпіцкаму, а таксама ўсёй
беларускай камандзе! Балеем за нашых спартсменаў, чакаем прыгожых спартыўных паядынкаў!
Сярод 8 тысяч валанцёраў, якія будуць задзейнічаны на ІІ Еўрапейскіх гульнях, – наша зямлячка Яўгенія Чайкоўская. Другакурсніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка летнія канікулы вырашыла правесці спартыўна
і незабыўна. І прытрымлівацца дэвіза Гульняў: «Яркі год, яркі
ты». Пасуе Жэні брэндзіраваная форма самай маштабнай
мультыспартыўнай падзеі краіны!