Кантрольная работа. КДК выявіў парушэнні ў Ляхавіцкім райаграсэрвісе і “Ліпнянцы” пры нарыхтоўке травяных кармоў
Па стане на 17 чэрвеня нарыхтавана 386,3 тысячы тон кармавых адзінак травяных кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі – па 6,02 цэнтнера ў разліку на адну ўмоўную галаву. Гэта перавышае аналагічны паказчык 2018 года на 0,08 цэнтнера кармавых адзінак.
Большасць сельгасарганізацый да нарыхтоўкі кармоў аднесліся адказна. Аднак у працэсе маніторынгу выявіліся адрасы, дзе дапушчаны парушэнні. Напрыклад, з-за нізкай гатоўнасці корманарыхтоўчай тэхнікі ў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс “ і КСУП “Ліпнянка” травы касілі не ў аптымальныя тэрміны, а калі тыя ўвайшлі ў фазу каласавання.
Выўлены парушэнні і ў некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах вобласці, напрыклад, у КУСП “Бярозаўскае” Бярозаўскага, ААТ “Гарадзец Агра” Кобрынскага раёнаў.
Па выніку маніторынгу адпаведная інфармацыя накіравана ў райвыканкамы для ўхілення выяўленых парушэнняў і прыцягнення вінаватых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.
КДК Брэстскай вобласці.