На пару градусаў ніжэй. Прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні

Да выхадных гарачыня ў Беларусі спадзе, абяцаюць у
Белгідрамеце: «У чацвер актыўны франтальны раздзел
абумовіць няўстойлівае з дажджамі і парывістым ветрам
надвор’е. За фронтам пачне паступаць халодная паветра-
ная маса паўночных шырот і да канца працоўнага тыдня
ў Беларусі пахаладнее».

Пакуль жа ў Ляхавічах горача – сёння да плюс 28, невялікая
воблачнасць. Вечарам да 25 вышэй за нуль.

Ужо заўтра дзённы градус панізіцца да 22-24 цяпла,
узмоцніцца вецер, які можа прынесці ападкі. 27 чэрвеня ў на-
родным календары Елісей. Казалі: Елісей – па калена ў аўсе.
Лічылася, што калі ў гэты дзень пойдзе дождж, то ісці ён
будзе яшчэ тыдзень.

28 чэрвеня таксама ветрана. Плюс 13-15 ноччу і раніцай,
17-19 цяпла ўдзень.

Паводле інфармацыі сайта pogoda.by.