Подзвіг натхняе на стваральнасць
Паважаныя землякі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 ліпеня займае асобае месца ў навейшай гісторыі нашай краіны. Гэта сімвал адзінства і нацыянальнага адраджэння дзяржавы, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый беларускага народа.
У гэты дзень мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія мужна адстаялі незалежнасць краіны. Іх бессмяротны подзвіг натхняе на стваральную працу на карысць мірнай незалежнай Беларусі.
Сёння Ляхавіччына ганарыцца сваімі таленавітымі, працавітымі жыхарамі. Спакойна і ўпэўнена мы крочым у дастойную будучыню і працуем у імя высокай мэты – росту дабрабыту кожнага чалавека, развіцця нашага раёна, працвітання краіны. У нас ёсць галоўнае – тое, што павінны захаваць і перадаць нашчадкам, – наша незалежная суверэнная Беларусь.
Паважаныя землякі! У гэты святочны дзень прыміце пажаданні міру, ладу, моцнага здароўя, шчасця і выдатных дасягненняў на карысць Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.