«Ляхавіцкі веснік» узнагароджаны медалём
На ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню Дня Рэспублікі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія прайшлі ў Ляхавічах, сярод узнагароджанных юбілейным медалём «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» — і раённая газета «Ляхавіцкі веснік».
Газета, народжаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны пад назвай «Совецкі патрыёт», заўсёды была і застаецца патрыётам. Вельмі сімвалічна, што раёнка адзначана такой высокай узнагародай.