Наш зямляк, вядомы беларускі паэт, празаік, публіцыст Алесь Бадак выдаў новую кнігу
«Развітанне з вечнасцю. Кніга лірыкі з каментарыямі» — гэта новае выданне, якое ўбачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яго аўтар — наш зямляк, вядомы беларускі паэт, празаік, публіцыст Алесь Бадак.

У кнігу Алеся Бадака ўвайшлі як новыя вершы, так і лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў .

«Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго пошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта па-мастацку напісанае мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння некаторых сваіх вершаў і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс» , — адзначана ў анатацыі.
Кніга выйшла сёлета тыражом 500 экзэмпляраў.
Шчыра віншуем земляка з цудоўным выданнем і спадзяёмся на творчую сустрэчу ў ляхавіцкіх каардынатах!