Сурагаты – у чорным спісе. Супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС правялі рэйды па выяўленні выпадкаў вырабу і захоўвання сурагатнага алкаголю
На мінулым тыдні супрацоўнікі РАУС правялі рэйды па выяўленні выпадкаў вырабу і захоўвання сурагатнага алкаголю.
7 ліпеня ў жыхаркі вёскі Залужжа 1943 года нараджэння міліцыянеры канфіскавалі 3 літры самагону і самагонны апарат. У адносінах пенсіянеркі складзены адміністрацыйны пратакол. Самагон адпраўлены на хімічныя даследаванні.А ў Падлессі мясцовы жыхар добраахвотна здаў міліцыі паўлітра самагону ўласнага вырабу.
«Ураджайным» аказаўся антыалкагольны рэйд па райцэнтры. 2 ліпеня апараты для вырабу моцнага алкагольнага напітку канфіскаваны па трох адрасах: па двух – на вуліцы Будаўнікоў і на завулку Южакова. Па кожным выпадку складзены адміністрацыйныя пратаколы. Дарэчы, у адной з кватэр знойдзены яшчэ два літры вадкасці з пахам самагону. Яна адпраўлена на хімічную экспертызу.
У 2018 годзе ў жыхароў горада і раёна супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 1043 літры самагону, самагоннай брагі і фальсіфікаваных алкагольных напіткаў і 24 самагонныя апараты. З пачатку гэтага года – 805 літраў і 15 апаратаў.
Калі вам вядомы факты вырабу сурагатнага алкаголю і гандлю ім, можна паведаміць пра іх на гарачую лінію РАУС «Пьянству – не» па тэлефоне 6-09-37. Ананімнасць гарантуецца.
Ірына КУЗЬМІЧ.