У Віцебску ўрачыста адкрыўся XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар»
Традыцыі і сувязь пакаленняў, прысвячэнні малой радзіме, прызнанні ў вечнай дружбе славян – у Віцебску ўрачыста адкрыўся XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар».
Прагучалі знаёмыя пазыўныя фестывалю – і стаўшыя ўжо за гэтыя гады блізкімі і роднымі вядучыя на трох мовах краін –
заснавальніц форуму віталі шасцітысячную залу і яшчэ больш шматлікую тэлеаўдыторыю. Паколькі нязменна ў ліпені «Сла-вянскі базар» чакаюць у многіх краінах. Падобна да свят, якія аб’ядноўваюць сем’і, гэта традыцыя сілай мастацтва аб’ядноўвае цэлыя народы, робіць больш чутнымі прызнанні ў любві да малой радзімы, дзе б яна ні была.
Традыцыйна старт «Славянскаму базару» на канцэрце адкрыцця даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«У гэты ўрачысты вечар хачу шчыра вітаць усіх, хто сэрцам адгук-
нуўся на пазыўныя міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славян-скі базар». Усіх, дзякуючы каму не проста горад, а ўся наша Беларусь у літаральным сэнсе жыве мастацтвам, гучыць музыкай фестывальнага лета, гаворыць на розных мовах. Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб далучыцца да гэтага прыгожага свята – сапраўднага свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення», – сказаў Прэзідэнт.
З рук Кіраўніка беларускай дзяржавы народная артыстка
Украіны і Інгушэціі Таісія Павалій атрымала спецыяльную ўзнагаро-ду «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення», а ўладальніца Гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019» Ксенія Галецкая – запаветную «Ліру». Галасы абедзвюх спявачак – юнай і тытулаванай – пазней прагучалі з галоўнай сцэны форуму.
XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Ві-цебску» праходзіць па 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 16-17 ліпеня.
БЕЛТА.
Фото БЕЛТА.