І адпачыць, і купіць. Ляхавічы разам з Ганцавічамі і Баранавічамі прымалі ўдзельнікаў абласнога семінара кіраўнікоў структурных падраздзяленняў спажыўкааперацыі

У мінулую сераду Ляхавічы разам з Ганцавічамі і Баранавічамі прымалі ўдзельнікаў абласнога семінара кіраўнікоў структурных падраздзяленняў спажыўкааперацыі. Развіццё гандлю і грамадскага харчавання, удасканаленне гандлёвага абслугоўвання і матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў Белкаапсаюза – асноўныя тэмы, якія абмяркоўваліся падчас наведвання аб’ектаў райпо і на пленарным пасяджэнні.
Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч расказаў, што ўдзельнікі семінара наведалі магазін «Ома». Было адзначана, што такія гандлёвыя кропкі неабходны невялікім райцэнтрам, каб людзі змаглі на месцы купіць усё неабходнае. Кафэ «Еда&Кофе», якое нядаўна адкрылася ў нашым райцэнтры, паспела заваяваць папулярнасць сярод гараджан. Гасцей уразілі інтэр’ер, разнастайны асартымент і тое, што большасць рэалізуемай прадукцыі ўласнай вытворчасці райпо.


Ацанілі і зусім свежую прапанову ад ляхавіцкага райспажыўсаюза – тэрасу ў рэстаране «Ластаўка» (на здымку). Тут на свежым паветры ва ўтульнай абстаноўцы можна папіць каву ці гарбату, пагутарыць з прыемным суразмоўцам ці проста палюбавацца прыгожай панарамай горада.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.