Лета з прафесійнымі амбіцыямі. У студатрадах задзейнічана каля паўсотні маладых землякоў

Каляджане аб’яднаны ў студатрад, які шчыруе ў  «Начы».

Трэці працоўны семестр-2019  у Год студэнцкіх атрадаў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёлетнія студатрады названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны», –  тлумачыць галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч.

Педагагічны атрад імя Лазо

У аздараўленчым лагеры «Чайка» з 4 ліпеня працуе педагагічны атрад імя Лазо. У яго складзе 7 навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. Дзяўчаты працуюць выхаваль-
нікамі, а, напрыклад, адзіны  ў студатрадзе юнак Аляксандр Абражэвіч – інструктарам па плаванні. Саша вучыцца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Некалі сам адпачываў у летніку, а зараз вырашыў паспрабаваць сілы ў якасці педагога. Адзначае, што галоўнае для яго – бяспека рабят. А яшчэ будзе рады, калі нехта з іх павысіць узровень сваёй фізпадрыхтоўкі.
Мінулагодняя праца ў «Чайцы» так захапіла ляхавічанку Анастасію Шчарбакову, што яна вырашыла паўтарыць вопыт сёлета.
Наталля Пратасевіч з Баранавічаў, у БарДУ авалодвае прафесіяй настаўніка замежнай мовы. Ад аднакурснікаў чула шмат захопленых водгукаў пра «Чайку». Летась дэбютавала ў якасці выхавальніцы ў баранавіцкім летніку, зараз пашчасціла працаваць у нашым аздараў-
ленчым лагеры. Дзеліцца, што «Чайка» ажыццяўляе дзіцячыя мары, дорыць цудоўны настрой і дарослым.
– Рабяты зараджаюцца энергіяй, хочацца ствараць і прыдумваць. Прыемна, што побач вопытныя калегі – настаўнікі школ, якія дапамагаюць і падтрымліваюць. Цікава пераняць у іх педагагічныя прыёмы, якія спатрэбяцца ў прафесіі, – не хавае задавальнення Наталля Пратасевіч.
Дарэчы, другая чайкаўская змена праходзіць пад знакам «Вясёлкавае лета», і кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак расквечаны яркімі колерамі сяброўства і пазітыву, разнастайнымі пазнавальна-забаўляльнымі мерапрыемствамі і спартыўна-дынамічнымі спаборніцтвамі, дзеліцца старшы выхавальнік Таццяна Абражэвіч. Яна адзначае, што немалая заслуга ў гэтым вясёлых і крэатыўных студатрадаўцаў.
Лета пройдзе пад дэвізам «Труд крут!» і для рабят з сельскагаспадарчых атрадаў імя Петрашэвіча, Здановіча, Арлоўскага, якія будуць дыслакавацца ў «Востраве-Агра», райаграсервісе, «Начы». Крыху пазней студатрадаўская моладзь далучыцца да ўборкі ўраджаю ў «Жарабковічах». У калектыўнай справе рабяты змогуць рэалізаваць свой маладзёжны запал і лепшыя прафесійныя амбіцыі. Прыемным бонусам, канешне, стануць заробленыя грошы.
З усімі байцамі студатрадаў заключаны дагавор, на ўсіх заведзены працоўныя кніжкі, аформлены страхавыя полісы, расказала першы сакратар райкама БРСМ Марыя Лутавінава. Дарэчы, фарміраваць базу жадаючых папрацаваць летам БРСМ пачаў яшчэ ў лістападзе 2018 года. Пасля было запаўненне анкет і суаднясенне вакансій з запытамі.
На гэтым тыдні на працоўную вахту заступілі яшчэ чатыры маладзёжныя фарміраванні. Сярод іх экалагічны атрад імя Радзівонава, які на дзесяць дзён прапішацца сярод камунальнікаў. Юнакі і дзяўчаты будуць шчыраваць на добраўпарадкаванні райцэнтра.
А ў «Шляху новым» арганізавана індывідуальнае працаўлад-каванне. Навучэнцы розных устаноў адукацыі заняты на зернесушыльным комплексе прадпрыемства. Да месца працы іх дастаўляе транспарт гаспадаркі, забяспечаны маладыя працаўнікі і смачным гарачым абедам.
У планах райкама БРСМ садзейнічаць студэнцкай занятасці і ў жніўні.

Наталля ПЕРЕПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.