Рапсавая шчодрасць. Рапсавае жніво на Ляхавіччыне завяршылася
Рапсавае жніво на Ляхавіччыне завяршылася. Нягледзячы на ўсе капрызы надвор’я (частку ўраджаю знішчыў град) мясцовыя аграрыі атрымалі выдатны вынік: у раёне пакуль самая высокая на Брэстчыне ўраджайнасць азімага рапсу – 33,1 цэнтнера з гектара (у вобласці яго ўборка яшчэ прадаўжаецца). Для параўнання летась на Ляхавіччыне яна крыху перасягнула 18 цэнтнераў на круг.
Бясспрэчны лідар і па засеяных гектарах (750), і па ўраджайнасці (37,4 цэнтнера з гектара) – ААТ «Жарабковічы». Крыху па ўраджайнасці саступае СВК «Ляхавіцкі» – 36,7 цэнтнера на круг.
У «Жарабковічах» усе 2805 намалочаных тон пойдзе на далейшую перапрацоўку на мясцовы алейны заводзік. Дырэктар ААТ Антон Булаты адзначыў, што за суткі завод можа перапрацоўваць да 10 тон. Акрамя жарабковіцкага, на алей пойдзе рапс, які вырашчаны ў «Начы», райаграсэрвісе, «Шляху новым» – паміж сельгаспрадпрыемствамі папярэдне заключаны дагаворы. Пастаўляюць гэту культуру на Бярозаўскі камбікормавы завод.
Галіна КАНЬКО.