Назначэнні ў Ляхавіцкім раёне
Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, ДАБРЫЯНЕЦ Мікалай Мікалаевіч назначаны на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна – начальніка ўстановы «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя». Раней ён працаваў заатэхнікам па вытворчасці племянной станцыі па Ляхавіцкім раёне РСУП «Брэстплемпрадпрыемства».
ЦЕРАХ Тамара Іванаўна назначана на пасаду дырэктара КСУП «Ліпнянка», раней працавала дырэктарам КСУП «Востраў-Агра».