Траекторыя футзальнага мяча

Апошні ўік-энд у Ляхавічах быў футзальны. Для чарговага розыгрышу летняга кубка памяці арбітра міжнароднай катэгорыі Георгія Рашэтніка арганізатары з аматарскай лігі футзала горада Баранавічы абралі наш райцэнтр. У суботу ў зале СДЮШАР адбыліся гульні групавога этапу. Шэсць каманд вызначыліся з пераможцамі ў сваіх падгрупах. Імі сталі спартсмены з Ляхавіч і Гомеля, якія адразу трапілі ў паўфінал. Астатнім на наступны дзень давялося пачынаць са стадыі чвэрцьфіналу.
Свой паўфінал нашы землякі прайгралі камандзе з Бабруйска, якую, дарэчы, напярэдадні абыгралі з лікам 10:3. Гомельскі «Эскулап» стаў уладальнікам кубка, Бабруйск – фіналіст, каманда гаспадароў і дружына «Сябры» падзялілі трэцяе месца турніру.
Іван КАВАЛЕНКА.