Тысяча тон любві. Сёлета Міхаіл Зубік і Уладзімір Саган адкрылі лік тысячных намалотаў у Ляхавіцкім раёне /абноўлена/

Мы тутэйшыя, гаворыць экіпаж машыны не баявой, а самай мірнай – зернеўборачнага камбайна. Старшы ў экіпажы па пасадзе –
Міхаіл Зубік, для якога сёлетняе жніво трыццаць сёмае. Ягоны часовы калега Уладзімір Саган таксама ў гэтай справе не навічок. Свайму восьмаму жніву работнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прысвяціў чарговы водпуск. Дарэчы, пару гадоў назад хлебаробстваваў на ўборачнай разам з дачкой- настаўніцай.

Сёлета Міхаіл Зубік і Уладзімір Саган адкрылі лік тысячных намалотаў у раёне. Падзея чаканая, выдатная па сваёй значнасці, і экіпаж па праве стаў героем дня. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Таццяна Кацуба, прафсаюзны лідар раённых аграрыяў Ірына Чура, ідэолаг Ларыса Юшкевіч, намеснік дырэктара «Белпрампрыбора» Андрэй Вараб’ёў раздзялілі з перадавікамі радасць дасягнення. Віншаванні і падарунак ад раённай улады, падзяка і дыплом ад галіновага прафсаюза, прывітанне ад работнікаў культуры –  урачыстыя імгненні, безумоўна, прыемныя, але «пацесе час». Ізноў адмярае стомятроўкі надзейны жалезны сябар КЗС, якім кіруюць звычайныя профі – героі жніва.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА