У нас 25! І гэта толькі медыцынскае папаўненне
З першага жніўня ўстановы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна папоўняцца 25 маладымі кадрамі. Навічкоў сустракаюць у падраздзяленнях райбальніцы, а таксама ў Адахаўшчынскім фельчарска-акушэрскім пункце, Начаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
Афтальмолаг, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, хірург, урачы функцыянальнай дыягностыкі, агульнай практыкі і “хуткай дапамогі” прыступяць да работы на сваім першым працоўным месцы.
Ёсць сярод іх і землякі: урач функцыянальнай дыягностыкі райбальніцы Ксенія Царыкевіч, урач хуткай дапамогі Марына Багдановіч, урач агульнай практыкі Святлана Юнік.
Пачнуць свае першыя крокі ў прафесіі і 12 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу.
Пажадаем навабранцам стаць сапраўднымі профі ў белых халатах.