БСЖ ад БСЖ. “Веснікаўцы” свой шчыры ўклад у школьны партфель юных ляхавічан перадалі раённай арганізацыі жаночага саюза


Старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Вольга Бурак і старшыня пярвічнай саюзнай арганізацыі гімназіі Аксана Гатоўчыц рады кожнаму новаму ўдзельніку акцыі.

Акцыя «Збяром партфель разам» працягваецца. Беларускі саюз жанчын сярод яе арганізатараў. А як жа інакш: жаночы клопат пра дзяцей асаблівы – па-мацярынску ўважлівы, добры і мудры.
Менавіта раённай арганізацыі жаночага саюза перадалі «веснікаўцы» свой шчыры ўклад у школьны партфель юных ляхавічан.
Без жартаў – вельмі нават усур’ёз: БСЖ ад БСЖ. Тлумачым: Беларускаму саюзу жанчын ад Беларускага саюза журналістаў. Натуральна, на раённым узроўні. Зразумела, для хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх падарунак газетчыкаў парадуе.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.