Балота праблем. ПМС і райпалівазбыт за паўгоддзе вызначыліся стратнасцю
Па выніках работы за першае паўгоддзе ў раёне два стратныя прадпрыемствы – райпалівазбыт і ПМС. Першы па прычыне сваёй незапатрабаванасці спыняе дзейнасць – на яго плошчах камунгас уладкуе пляцоўку для захоўвання дроў.
Што тычыцца прадпрыемства меліярацыйных сістэм, то старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі ўпэўнены: такая арганізацыя ў раёне павінна быць. Але апошнім часам ПМС губляе свае пазіцыі, літаральна ўсе вытворча-эканамічныя паказчыкі знізіліся.
У мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама дырэктар ПМС Сяргей Баргамон трымаў справа-здачу аб мерах па выхадзе прадпрыемства на бясстратную работу. Ён пералічыў: адрамантавана тэхніка, набыты дзве касілкі, адноў-лены работы на двух аб’ек-тах у нашым раёне – на тэрыторыі КСУП «Ліпнянка» і ААТ «Жарабковічы», прадпрыемства разлічылася па крэдытах і спаганяе дэбіторскую запазычанасць. Дырэктар запэўніў, што па выніках работы за 9 месяцаў ПМС выйдзе на прыбытак.
Гэта аптымістычнае абацянне старшыня райвыканкама паставіў пад сумненне. Малая выпрацоўка, падзенне рэнтабельнасці, значны рост сабекошту работ і паслуг, недастаткова абнаўляецца машынна-трактарны парк, не радуюць фінан-савыя вынікі работы – усё гэта выклікае занепакоенасць раённай улады.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран акцэнтаваў увагу на тым, што ПМС выкарыстоўвае далёка не ўсе магчымасці для выхаду з крызісу. Напрыклад, не ўдзельнічае ў добраўпарадкаванні тэрыторый новабудоўляў, хаця мае на гэта дазвол. Арганізацыі і ўстановы заключаюць дагаворы на аказанне паслуг і выкананне работ з тымі фірмамі, у якіх цэны на гэта істотна таннейшыя. Сітуацыя на ПМС застаецца на кантролі раённай улады.
Другім пытаннем апаратнай нарады было ўхіленне парушэнняў прыродаахоў-нага заканадаўства і за-канадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета.
Кіраўнікі прыродаахоўнай, землеўпарадкавальнай, сані-тарнай службаў раёна адзначылі, што пасля рэйдавых праверак у маі Крывошынскі сельвыканкам прыступіў да ліквідацыі выяўленых «болевых кропак» і на сёння прэтэнзій да яго тэрыторый, як і земляў ЗАТ «Белпрампрыбор», няма. А вось што тычыцца КСУП «Ліпнянка», то аб’ектаў, дзе неабходна прыкласці намаганні і навесці парадак, хапае, хаця і зроблена ўжо нямала. На выпраўленне сітуацыі дадзены два месяцы.
Галіна КАНЬКО.