ВЫБАРЫ-2019

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 21 жніўня 2019 г. № 723 (са змяненнямі, унесенымі рашэннем ад 27 жніўня 2019 г. № 750)

Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў  па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

На падставе часткі адзінаццатай артыкула 61, часткі дзявятай артыкула 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт

ВЫРАШЫЎ:

Вызначыць пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, згодна дадатку.

Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці, старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў і начальніка
аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Старшыня А. В. КАМІНСКІ.
Кіраўнік справамі У. У. СТЫКУЦЬ.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
21.08.2019 № 723 (у рэдакцыі рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта 27.08.2019 № 750)  ПЕРАЛІК месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

На адлегласці менш чым 20 метраў ад:

будынк а Ляхавіцк ага раённага выканаўчага камітэта і Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў і сельскіх Саветаў дэпутатаў;

будынка суда Ляхавіцкага раёна;

будынка пракуратуры Ляхавіцкага раёна.