Партрэт для мамы і гардэроб ад таты. У Ляхавіцкім раёне спецыялісты ТЦСАН правялі забаўляльную праграму для мнагадзетных сем’яў
Днямі на так званай «гарохавай дачы» ў Русінавічах было звонка ад дзіцячых галасоў. Гэта месца супрацоўнікі ТЦСАН выбралі для правядзення забаўляльнай праграмы для мнагадзетных сем’яў «Шчаслівыя разам».
У конкурсах і віктарынах удзельнічалі сем’і Бурымскіх, Марцінкевічаў і Фірусяў. Дзеці расказвалі пра сваіх мам, а пасля складалі іх слоўныя партрэты. Таты ўспомнілі, як хутка і, галоўнае, правільна апрануць сваіх дзяцей у школу ці дзіцячы садок. А яшчэ ўсе разам адгадвалі песні з мультфільмаў, загадкі, танцавалі. Музычнае афармленне забаўляльнай праграмы ўзяла на сябе вакальная група «Ляхавіцкі строй».
Сем’і аказаліся вельмі актыўнымі і творчымі. Усе атрымалі сувеніры і падарункі ад ТЦСАН, раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын, Чырвонага Крыжа.
Ірына КУЗЬМІЧ.