«Ляхавіцкі» – гучыць прафесійна. Звяно па аднаўленні статка СВК «Ляхавіцкі» – лепшае на Брэстчыне

Пацвярджэнне – перамога на традыцыйным абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы, аднаўленні статка і племянной рабоце. Такой прыемнай навіной з «ЛВ» падзялілася дырэктар племстанцыі па Ляхавіцкім раёне Таццяна Пунько.

Член журы начальнік аддзела РСУП «Брэстплемпрадпрыемства» Лідзія Зіневіч,
дырэктар  племянной станцыі па Ляхавіцкім раёне Таццяна Пунько (у цэнтры), ветурач-гінеколаг Сяргей Белавус, заатэхнік-селекцыянер Галіна Ксёнжык, аператар
па штучным асемяненні БРЖ Іван Патаповіч.

Каманда «Ляхавіцкага» ў складзе заатэхніка-селекцыянера Галіны Ксёнжык, ветурача-гінеколага Сяргея Белавуса, аператара па штучным асемяненні БРЖ Івана Патаповіча паказала лепшыя тэарэтычныя веды і выдатна прымяніла іх на практыцы. Па суме агульных конкурсных паказчыкаў журы прызнала наша звяно пераможцам. Пра яго прафесіяналізм сведчаць і вынікі работы СВК за мінулы год. Сельгаспрадпрыемства адно з абласных перадавікоў у жывёлагадоўчай галіне: надой на карову ў цэлым па гаспадарцы – 8751 кілаграм малака (плюс 457 кілаграмаў да ўзроўню 2017 года), выхад цялят на 100 кароў – 95, сярэднясутачныя прывагі рамонтных цялушак – 773 грамы.

Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з архіву племстанцыі па Ляхавіцкім раёне.