Адукацыйная нагода. У Ляхавічах прайшоў жнівеньскі педагагічны форум

Сёлета жнівеньскі педагагічны форум пачаўся з нечаканага пажадання ад юных «сцюардэс»: прыемнага палёту. Аб’яўлены рэйс «новы навучальны год» па лічбавым маршруце «01.09.2019 – 31.05.2020». Па традыцыі, якой нямала гадоў, у ГДК разгарнулася маштабная выстава: школы, дзіцячыя садкі, пазашкольныя ўстановы дзяліліся метадычнымі распрацоўкамі, адукацыйнымі праграмамі, творчымі планамі, увасобленымі ў буклеты, макеты. А ў кулуарах ішлі актыўныя дыскусіі сярод калег пра інавацыі ў адукацыі.
Пленарнае пасяджэнне пачалося з творчай ноткі. З новым навучальным годам настаўнікаў раёна павіншавалі юныя гімназісты – цікава, запамінальна, з гумарам.

Нагадала пра неабходнасць павышэння якасці адукацыйнага працэсу, успомніла дасягненні школьнікаў і педагогаў Ляхавіччыны, вызначыла рэсурсы і акрэсліла шляхі развіцця ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская. Прыярытэтнай задачай для сваіх калег яна назвала павышэнне якасці адукацыі.
Былі агучаны вызначальныя  паказчыкі за мінулы навучальны год. У абласным рэйтынгу па выніках тэсціравання выпускнікоў устаноў сярэд-няй адукацыі, наш раён заняў
пятую пазіцыю з 18. Сярэдні  бал у ляхавіцкіх адзінаццаці-класнікаў вышэй абласнога па шасці прадметах і вышэй рэспубліканскага – па васьмі.
У 43 выніках тэсціравання – балы ад 80 да 99. Разам з тым, сярод выпускнікоў ёсць і такія, хто не пераадолеў мінімальны парог набраных балаў па пэўных
прадметах. А гэта значыць, што настаўнікам трэба падбіраць новыя формы навучання.
З года ў год юныя ляхавіцкія эрудыты – сярод пераможцаў і дыпламантаў навукова-практычных канферэнцый. Мінулы навучальны год не выключэнне. 11 вучняў гімназіі, СШ № 1 і № 2, Жарабковіцкай і Начаўскай СШ прынялі ўдзел у абласным этапе і ўсе сталі пераможцамі ці прызёрамі. Спрыяе такому выніку сумесная праца педагога і вучня. Гэта пра настаўніка хіміі СШ № 1
Сяргея Абяргана (яго партрэт занесены на раённую Галерэю славы), настаўніка гісторыі гімназіі Міхаіла Курловіча, біялогіі Жарабковіцкай СШ – Галіну Бунель (удастоена звання «Чалавек года» ў раёне).
Былі названы прозвішчы педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласной прадметнай алімпіяды: Святлана Ермаковіч (гімназія), Алена Камко (СШ № 1), Вераніка Кумейша і Галіна Шылькова
(СШ № 2), Аляксандр Касабуцкі (Малагарадзішчанскі ДС-СШ), Святлана Дубіна (Ліпская СШ).
Гучна заявілі пра сябе настаўнікі гімназіі Таццяна
Маслоўская і Аксана Гатоў-чыц, педагогі Начаўскай СШ
Святлана Чаранкевіч і Марына Глушко, якія сталі ўладаль-нікамі дыпломаў І ступені на рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры. Як лепшыя з лепшых педагогі Ляхавіччыны былі названы і на рэспубліканскім конкурсе метадычных распрацовак, міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў, рэспубліканскім конкурсе «Упрыгожым Беларусь кветкамі» і інш.
Не толькі здабыткі акрэсліла ў сваім выступленні Святлана Якубоўская, але і акцэнтавала ўвагу на праблемах і недапрацоўках.
Эмацыянальна, канструк-тыўна вялі дыялог з калегамі выступаючыя. Дырэктар цэнтра карэкцыйна-раз-віваючага навучання і рэа-білітацыі Наталля Маслоўская падзялілася вопытам работы
з дзецьмі, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці.
Тэма выступлення намес-ніка дырэктара ЛДАКа Ірыны Прыступа-Юнік – узаемадзеянне школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі. У Ляхавіцкім раёне яно зарэкамендавала сябе паспяхова. У мінулым навучальным годзе на базе каледжа 64 старшакласнікі СШ № 1,
Жарабковіцкай, Начаўскай, Востраўскай, Навасёлкаўскай, Крывошынскай, Ліпскай СШ, Конькаўскага ВПК атрымліва-
лі рабочыя спецыяльнасці «агароднінавод» ці «садавод».
Пра свой калектыў, поспехі вучняў, шляхі самаўдас-каналення педагогаў гаварыла дырэктар Малагара-дзішчанскай школы Анжэла Яварчук.
За плённую работу, выдатныя здабыткі ў адукацыі падзякаваў педагогам старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі. Кіраўнік раёна ўручыў лепшым з лепшых граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў. Таксама былі ўзнагароды ад упраўлення адукацыі аблвыканкама, аддзела па адукацыі, галіновага прафсаюза.
Начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Людміла Жалнерчык, якая прыняла ўдзел у традыцыйным жнівеньскім педсавеце, перадала Наталлі Маслоўскай для ЦКРНіР сэнсарную ўстаноўку.
У конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі сертыфікаты пераможцаў атрымалі гімназія,
яслі-сад № 1. У намінацыі
«за стварэнне здароўезберагальнай сістэмы» – Задворскі дзіцячы сад, «за якасць адукацыі, выхаванне і развіццё спорту» – СШ № 2, «за якасць работы з педагагічнымі кад-рамі» – Крывошынская СШ. Узорам у добраўпарадкаванні і азеляненні з’яўляецца гімназія, на другім і трэцім месцах, адпаведна, Начаўскі д/с і Востраўская СШ, Тухавіцкая СШ і д/с № 2.
2 верасня званок абвясціў пачатак новага навучальнага года. Разам з ім стартаваў і тыдзень паза-школьніка, калі рабяты могуць запісацца ў гурткі і клубы па інтарэсах у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА
.