«Пераднавагодні»дарожны дэсант. З 25 жніўня стартавала традыцыйная акцыя Міністэрства ўнутраных спраў «Увага – дзеці!»
Мэта прафілактычных акцый, што ініцыюе Дзяржаўтаінспекцыя – зрабіць удзел у дарожным руху бяспечным для ўсіх: пешаходаў, веласіпедыстаў, аўтамабілістаў.
З 25 жніўня стартавала традыцыйная акцыя Міністэрства ўнутраных спраў «Увага – дзеці!», падчас якой вадзіцелі абавязаны ездзіць з уключаным святлом фар і днём. Гэта прафілактычнае мерапры-
емства заклікана прыцягнуць увагу да праблемы бяспекі непаўналетніх на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
– Пачынаецца новы навучальны год, дзеці вярнуліся дамоў з лагераў, ад бабуль і дзядуль, адпаведна, зноў сталі ўдзельнікамі дарожнага руху. А, значыць, у вадзіцеляў увага павінна быць пільнай удвая. І ўключаныя фары – перасцярога, сігнал, што набліжаецца транспартны сродак, – расказвае старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Анікевіч.
У мінулы аўторак у рэйд з міліцыянерамі адправіўся і «Ляхавіцкі веснік». Месца для кантролю выбралі ажыўленае – каля гімназіі пры ўездзе ў горад. За гадзіну ў поле зроку не трапіў ні адзін парушальнік:
усе транспартныя сродкі, легкавыя аўто, грузавыя машыны ехалі па правілах – з уключаным святлом.
– За першыя дні акцыі спынілі толькі аднаго парушальніка. Радуе, што ўвогуле вадзіцелі сталі больш дысцыплінаванымі, уважлівымі і акуратнымі. Таксама правяраем, наколькі выконваюцца іншыя правілы бяспекі: напрыклад, ці прышпілены пасажыры і вадзіцель, – гаворыць Аляксандр Анікевіч.
Ён таксама нагадаў, што з 1 па 5 верасня самая пільная ўвага будзе накіравана на дарогі, якія праходзяць каля школ, па якіх дзеці ідуць на ўрокі і вяртаюцца дамоў. І абавязкова ў першыя дні навучальнага
года супрацоўнікі АДАІ сустрэнуцца са школьнікамі, каб нагадаць ім правілы дарожнага руху.
Галіна КАНЬКО.