Па гарачых слядах. «ЛВ» гартае зводкі РАУС
У якасці зброі – патэльня
Падчас высвятлення адносін 57-гадовы жыхар аграгарадка Жарабковічы некалькі разоў стукнуў сваю жонку патэльняй і нанёс некалькі ўдараў нажом у нагу. Узбуджана крымінальная справа па ар- тыкуле 153 Крымінальнага кодэкса.
«Даф» пазбавіўся сілкавання
Ноччу, пакуль вадзіцель адпачываў, невядомы злодзей украў з бакаў аўтамабіля «Даф», які знаходзіўся на аўтазапраўцы недалёка ад вёскі Ганчары, 220 літраў дызельнага паліва на агульную суму 365 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Дзе п’янаму не месца
За першыя два дні гэтага тыдня выяўлены шэсць грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, сярод іх – дзве жанчыны: 48-гадовая вастраўчанка і 37-гадовая жыхарка Альхоўцаў. Сярод затрыманых і сямейныя скандалісты: адзін жыве ў Куршынавічах, другі – у Ляхавічах.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.