З тысячагоддзем Брэст віншавалі і прадстаўнікі Ляхавіцкага раёна /абноўлена/


 З тысячагоддзем Брэст віншавалі і нашы землякі.

Шчырыя апладысменты гучалі ад брастаўчан і гасцей горада ў адрас народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца», якія парадавалі прысутных канцэртна-забаўляльнай праграмай «З намi вёска ажыве» . Дарэчы, «Вечарнiцы» (кіраўнік Таццяна ПІШЧ) уручана грамата ўпраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. 

У этнадэфіле, у якім  дэманстравалася  народнае адзенне з розных рэгіёнаў вобласці, прымала ўдзел і Вольга Якуніна з Падлескага СДК. Яна была апранута ў касцюм, які   сімвалізававаў Ляхавіцкі строй. Вольга Якуніна  расказала, што «родам» касцюм  з Падлесся.  Спадніцу, сарочку і фартух ёй некалі перадала ўдзельніца Падлескага народнага хору Праневіч Марыя Афанасьеўна. Дапамаглі  ў камплектацыі вобраза і іншыя землякі. 


Вольга Якуніна. Фота з сайта Першы рэгіён

Вырабы  з саломы Дараўскага дома  рамёстваў добра ведаюць не  толькі ў нашым раёне. Сваю выставу саломапляцення прадставілі на тысячагоддзі Брэста майстры Алёна Русакевіч і Надзея Горка.

Надзея Горка. Фота з архіва Дараўскага дома рамёстваў