Дзень памяці Серафіма Жыровіцкага, аднаго з 23 навамучанікаў беларускай зямлі, прайшоў на яго радзіме ў Падлессі /абноўлена/



У шосты дзень верасня праваслаўныя вернікі ўшаноў-ваюць памяць святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага. У 1999 годзе Свяшчэнны Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы далучыў архімандрыта Серафіма (у міру Рамана Шахмуця) да ліку мясцовашанаваных святых навамучанікаў зямлі беларускай.
На радзіме Серафіма Жыровіцкага ў Падлессі 6 верасня прайшлі ўшанаванні святога заступніка. З раніцы вяскоўцы сабраліся ў Святадухаўскай царкве, дзе адбылася літургія, а потым і хрэсны ход. Вучні Падлескай базавай школы, юныя ўдзельнікі бібліягуртка «Гарэзлікі», выхаванцы ня-дзельнай школы падрыхтавалі праграму ў гонар свайго земляка. Такое адказнае выступленне было даручана самым маленькім удзельнікам, якія толькі пазнаюць сваю малую радзіму і яе знакамітых людзей, расказала «ЛВ» кіраўнік бібліягуртка Ларыса Глеб.
У той жа дзень у Ляхавічах у Крыжаўзвіжанскай царкве прайшло богаслужэнне ў гонар Серафіма Жыровіцкага.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота  з архіва бібліягуртка «Гарэзлікі» і Сяргея ВАРАНОВІЧА.