Аргументы на карысць жыцця /абноўлена/

Прафілактычная адукацыйна-кансультатыўная акцыя «Гаворым здароўю – так!» прайшла ў СШ № 2 у межах праектаў «Мой выбар – жыць з пазітывам», «Правільная асанка – залог здароўя», «Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае». Удзельнічалі ў ёй каля 200 школьнікаў, а таксама настаўнікі, бацькі вучняў, медыкі. Асноўная мэта мерапрыемства – фарміраванне ўважлівых адносін да ўласнага здароўя і фарміраванне пазітыўнага погляду на навакольны свет.
У межах акцыі прайшлі спартыўныя гадзіны «Я здароўе берагу». Цікавай і разнапланавай была выстава тэматычнай літаратуры «Мы за спорт – за здаровую нацыю».

У актавай зале школы і на трэцім паверсе ўся ўвага сканцэнтравана на правільную асанку. Як адпаведна росту падабраць мэблю, як папярэдзіць скаліёз – пра гэта і іншае можна было спытаць у спецыялістаў.
На другім паверсе медработнікі рай-бальніцы праводзілі дыягнастычныя даследаванні (вымяралі ціск, вылічвалі індэкс масы цела і мышачную сілу), а таксама давалі індывідуальныя кансультацыі па прафілактыцы хвароб сістэмы крова-звароту і шкодных звычак.
Спадабаліся і гульні – мазгавы штурм «10 аргументаў на карысць жыцця», інтэрактыўная «Пытанне-адказ», якія дазволілі вывучыць сацыяльна-псіхалагічны клімат у школьным асяроддзі.
Праведзена анкетаванне вучняў па тэмах «Ацэнка выкарыстання мабільных тэлефонаў», «Маё працоўнае месца на ўроку», педагогаў –
па пытанні «Вучнёўская мэбля».
Каб рабяты лепш запомнілі парады медработнікаў, арганізавана выстава па фарміраванні здаровага ладу жыцця, раздадзены памяткі і буклеты па захаванні псіхічнага здароўя, папярэджанні парушэнняў асанкі, правільным харчаванні. Здаровая акцыя мела працяг і на гэтым тыдні: у школьнікаў зрок правяраў урач-афтальмолаг Ляхавіцкай ЦРБ.

Вольга ШЧАРБАКОВА,
памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ.

Фота Сергея ВАРАНОВІЧА