Кандыдаты вылучаюцца
Па даных на 30 верасня, кандыда-тамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучыліся 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – 81,4 працэнта – аддалі перавагу вылучэнню адным з трох магчымых спосабаў (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад палітычнай партыі), астатнія скарысталіся двума.
Палітычныя партыі да гэтага часу вылучылі 43,4 працэнта патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты.
Жанчыны сярод удзельнікаў выбарчай гонкі складаюць 27,1 працэнта, маладыя людзі да 30 гадоў – 4,3.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты прадоўжыцца па 7 кастрычніка ўключна. Выбары ў Палату прад-стаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі – на 7 лістапада.