В Ляховичах проводится проверка по факту смерти человека

У Ляхавічах ноччу з 30 верасня на першае кастрычніка ў фае інтэрната агракаледжа памёр чалавек.
Жыхар Баранавіцкага раёна 1991 г.н. у моцным алкагольным ап’яненні спрабаваў пранікнуць у інтэрнат. Вахцёр у адпаведнасці з прапускным рэжымам у гэтым адмовіў. Нецвярозаму «госцю» стала дрэнна. Калі прыехала «хуткая», медыкі канстатавалі смерць. Прычына ўстанаўліваецца.
Вядома, што мужчына ў інтэрнаце не пражываў.
Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза, расказаў «ЛВ» начальнік РАСК Віталій ЛАБАНАЎ.