Аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў, найбольш наведваемых грамадзянамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання
Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2019 г. № 902, г. Ляхавічы
На падставе пункта 3 часткі шостай артыкула 24 і артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Вызначыць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, створаных у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
1.1. вітрыны гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў сувязі;
1.2. рэкламна-інфармацыйныя дошкі;
1.3. інфармацыйныя стэнды арганізацый. - Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раён» сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня А. В. Камінскі.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.
УЗГОДНЕНА:
Акруговая выбарчая камісія Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,
пратакол № 5 ад 30.09.2019 г.