Дарожная ўвага. З 7 па 17 кастрычніка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Захавай сабе жыццё!”

З 7 па 17 кастрычніка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Захавай сабе жыццё!”. Назва акцыі не чыясьці творчасць, а сапраўдны заклік. Няўважлівасць, на жаль, часта абарочваецца бядой. Прычынай   гібелі і траўматызму застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі. З пачатку года ў нашым раёне зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Сёлета за 9 месяцаў за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 670 пешаходаў, з іх 409 з-за адсутнасці флікера, 156 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. 57 вадзіцеляў атрымалі штраф за непропуск пешаходаў.

Пераход па зебры і толькі на зялёнае святло –  правілы, абавязковыя да выканання. Восень і ўмовы надвор’я патрабуюць асаблівай дарожнай увагі. Правільна прымацаваны на адзенні ці сумцы святлоадбівальны элемент – таксама залог бяспекі  ў цёмны час сутак.

Андрэй ГАЎРЫЛЬЧЫК, начальнік АДАІ РАУС.