Дакументы праходзяць праверку
9 кастрычніка адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
На парадку дня было пытанне «Аб разглядзе дакументаў, якія паступілі ў акруговую камісію і праверцы адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь».
У акруговую выбарчую камісію паступіла чатыры пакеты дакументаў. Пасля іх разгляду высветлілася, што парадак вылучэння аднаго з прэтэндэнтаў не адпавядае патрабаванням Выбарчага кодэкса.
Да 14 кастрычніка праходзіць праверка адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і праўдзівасці звестак у прадстаўленых для рэгістрацыі дакументах у адносінах:
Вайцешыка Сяргея Канстанцінавіча, 1977 г. н., жыхара г. Ганцавічы, намесніка дырэктара КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая РЖКГ», беспартыйнага, спосаб вылучэння – ад працоўнага калектыву;
Жалнерчык Людмілы Мікалаеўны, 1964 г. н., жыхаркі г. Брэста, начальніка аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, беспартыйнай, спосаб вылучэння – шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;
Лосіка Фёдара Сцяпанавіча, 1952 г. н., жыхара г. Баранавічы, пенсіянера, члена Ліберальна-дэмакратычнай партыі, спосаб вылучэння – ад палітычнай партыі.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе да 17 кастрычніка.
Тамара ПРАКАП’ЮК, член акруговай
выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7.