Адпачынак па-культурнаму. Прафесійнае свята самых крэатыўных, таленавітых, творчых адзначылі ляхавіцкія культработнікі

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Звычайна яны ладзяць святы для іншых, бо іх прафесія – дарыць радасць людзям. А ў мінулы чацвер у ГДК віншавалі, ушаноўвалі, асыпалі кампліментамі, сустракалі апладысментамі работнікаў СДК і ГДК, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтваў, словам, усіх, хто ў другую нядзелю кастрычніка адзначае прафесійнае свята – Дзень работнікаў культуры.

Шчыра вітаў культработнікаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса. Ён не толькі ўручыў лепшым з лепшых Падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў, але і экспромтам разам з «віноўнікамі» свята праспяваў.
Віншавалі калег, жадалі творчасці, новых ідэй, прафесійнага ўдасканалення і ўручылі ўзнагароды начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач, старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ірына Брэус.
Словы асаблівай павагі і пашаны – ветэранам-культработнікам. Выдатны сюрпрыз падрыхтавалі для ўдзельнікаў святочнай імпрэзы супрацоўнікі метадычнага цэнтра – канцэртную праграму з удзелам эстраднай студыі «ВЕСАЖ» (мастацкі кіраўнік Васілій Шпак) СШ № 20 з горада Баранавічы.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА
.