Без маку. Падчас праваахоўнай аперацыі «Мак» міліцыянеры знішчылі амаль 34 кілаграмы маку і больш за 13 кілаграмаў канапель
Мэта традыцыйнай праваахоўнай аперацыі «Мак», што праводзілася на тэрыторыі раёна з 1 чэрвеня па 15 верасня, – недапушчэнне вырошчвання і распаўсюджання наркаўтрымліваючых культур.
Нягледзячы на актыўную растлумачальную работу з насельніцтвам, выпадкі парушэння антынаркатычнага заканадаўства выяўляюцца штогод. Сёлета міліцыянеры знішчылі амаль 34 кілаграмы маку і больш за 13 кілаграмаў канапель, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты чатыры грамадзяніна.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра вырошчванне згаданых культур, варта паведаміць пра гэта ў міліцыю па нумарах 8-033-640-95-96 (МТС), 102 ці 6-09-37 або свайму ўчастковаму інспектару. Такім чынам вы можаце дапамагчы супрацьстаяць распаўсюджанню наркаманіі і папярэдзіць злачынствы.
Андрэй ГІЛЬ,
першы намеснік начальніка РАУС.