У Грушаўку з ветрыкам. Да Грушаўкі Ляхавіцкага раёна заасфальтавана дарога /фота + відэа/
Прыемная навіна для аўтамабілістаў і турыстаў, якія плануюць або часта наведваюць былы маёнтак Рэйтанаў ў Грушаўцы – дарога туды цяпер прынясе задавальненне. Роўная і гладкая – такую ацэнку ёй далі тыя, хто пратэсціраваў новае асфальтавае пакрыццё. Пастараліся работнікі ДРБУ-200. Бягучы рамонт участка дарогі Грушаўка-Пашкоўцы-Перахрэсце фінансаваўся з абласнога бюджэту. 1400 метраў асфальтаванага пакрыцця абышліся ў 362 тысячы рублёў. Начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога адзначае, што плануецца ўладкаванне і праезнай часткі ад Русінавіч да Рачкан.
Добрая дарога – не толькі доўгачаканы падарунак для мясцовых жыхароў, але і адзін з элементаў турыстычнай прывабнасці раёна. Цудоўна, што такі плюс зарабіла і Грушаўка.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.