Будучыня ў руках маладых. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу, сучаснымі сістэмамі падрыхтоўкі кадраў, якія выкарыстоўваюць у Акадэміі кіравання.
Амаль чатыры гадзіны доўжылася сустрэча Прэзідэнта са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі ВНУ. А трансляцыя адкрытага дыялогу вялася і ў іншыя аўдыторыі Акадэміі. Размова атрымалася шчырая і зацікаўленая, закранула многія тэмы
.

Крытэрыі кадравай  палітыкі

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Акадэмія кіравання – гэта ўнікальная навучальная ўстанова, сама назва ВНУ пад-крэслівае яе статус і значнасць. «Тут развіваецца сучасная нацыянальная школа дзяржкіравання – ствараецца будучыня краіны. Будучыня, галоў-ная роля ў якой належыць тым, хто свядома выбраў адказны і няпросты шлях – служыць краіне і народу. І гэта праца, якая патрабуе поўнай самааддачы, адданасці дзяржаве, шчырага стаўлення да людзей, пастаяннага ўдасканалення», – сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што курс дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі нязменны: у краіне дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых дасягненняў мінулага. «Амаль
трэць нашых грамадзян – каля трох мільёнаў чалавек – нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – І настаў час актыўна ўклю-чаць гэтых маладых людзей у палітычнае жыццё краіны. Фарміраваць дзяржаўнае мысленне ў тых, хто ідзе за імі. Выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі. Дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе».
«Але кожны, хто сёння марыць аб палітычнай кар’еры, павінен разумець, што шлях кіраўніка не такі просты, гэта цяжкая і напружаная праца. Толькі той, хто выстаіць выпрабаванні дзяржаўнай уладай і часам, захаваўшы гонар мундзіра, зможа выйсці на высокі  ўзровень прыняцця адказных і лёсавызначальных рашэнняў, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. – А заваёўваць давер можна толькі канкрэтнымі вынікамі. Менавіта такія крытэрыі ў аснове дзяржаўнай кадравай палітыкі. Яны ўніверсальныя і адпавядаюць духу часу».

Не  кабінетная работа

Гаворачы аб існуючай сістэме дзяржаўнай службы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выбудаваная мадэль у цэлым дае магчымасць вырашаць асноўныя задачы, гэта сістэма пастаянна ўдасканальваецца. А праблемы, паводле яго слоў, калі і ўзнікаюць, то часцей за ўсё звязаны з нядобрасумленным стаўленнем да работы і адсутнасцю належнай дысцыпліны.
«Недапушчальна, каб у вачах насельніцтва ўпраўленец асацыіраваўся з кабінетным чыноўнікам. Ён павінен быць бліжэй да людзей, нацэленым на вырашэнне канкрэтных праблем чалавека, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. – Тое, што ў адрас Адміністрацыі Прэзідэнта прадаўжаюць паступаць скаргі на бюракратыю і цяганіну, на жаль, красамоўна сведчыць, што практыка фармальных размоў або адпісак усё яшчэ існуе. І да гэтага маё стаўленне вядома».
Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы для кіраўніка любога рангу – гэта толькі палова поспеху. Важна пры неабходнасці ўмець своечасова, аргументавана і зразумела растлумачыць людзям прынятыя рашэнні і прычыны магчымых праблем, адказаць на любое, у тым ліку нязручнае, пытанне як насельніцтву, так і прадстаўнікам СМІ.

Кіраўнік павінен быць  лідарам

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы падкрэсліў: будучыя ўпраўленцы павінны валодаць усе-баковымі ведамі, у тым ліку ў сферы ІТ-тэхналогій, але гэта не значыць, што ў Акадэміі трэба рыхтаваць праграмістаў. «Мы рыхтуем упраўленцаў і кіраўнікоў», – заўважыў Прэзідэнт. Гаворачы аб патрабаваннях, што прад’яўляюцца да іх, ён вылучыў у першую чаргу тры пазіцыі – лідарства, падрыхтаванасць і амбіцыйнасць.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць адбору будучых студэнтаў і слухачоў Акадэміі кіравання, каб атрыманыя імі веды ў далейшым эфектыўна выкарыстоўваліся ў вырашэнні пастаўленых задач.
Разам з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі ў сценах ВНУ высокага ўзроўню спецыялістаў эканамічнай накіраванасці. «Трэба стварыць добрую кампактную праграму для падрыхтоўкі эканамістаў, – сказаў ён. – Эканоміка патрэбна ўпраўленцам». Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба зрабіць акцэнт на навучанне замежным мовам.
На сустрэчы размова ішла аб тым, каб больш актыўна выкарыстоўваць даныя банка таленавітай моладзі. «Сярод гэтых таленавітых хлопцаў і дзяўчат вельмі важна знаходзіць лідараў і рыхтаваць іх як будучых упраўленцаў», – адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка  падкрэсліў таксама, што Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінна стаць галоўнай ВНУ. «Не толькі як мы гэта падаём, але як гэта разумеюць нашы людзі. Мы павінны гэта зрабіць у разуменні нашага грамадства», – прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб падрыхтоўцы спецыялістаў у Акадэміі, Прэзідэнт адзна-
чыў, што трэба рыхтаваць упраўленцаў ад жыцця і на ўсіх ступенях ВНУ павінна быць не проста канкурэнтаздольная, а па-за канкурэнцыяй.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінна сканцэнтраваць намаганні на падрыхтоўцы ўпраўленцаў новай фармацыі. «Змяняецца свет, змяняецца грамадства. Патрабаванні да кампетэнцый сучаснага кіраўніка становяцца ўсё вышэйшымі. А значыць, у сістэму павінны прыходзіць упраўленцы новай фармацыі – кіраўнікі з ярка выяўленымі лідарскімі якасцямі і дзяржаўным мысленнем, матываваныя і нацэленыя на высокі вынік», – заявіў беларускі лідар.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Прашу слова

Святлана КЛІМОВІЧ, студэнтка 4-га курса факультэта кіравання  і эканомікі Акадэміі кіравання:
– Мяне і маіх аднакурснікаў сустрэча, якую глядзелі анлайн, вельмі ўзрушыла. Фармат дыялогу адкрыты і шчыры, размова была вельмі рэзультатыўнай. Уздымаліся розныя пытанні: ад палітыкі да адукацыі і вобраза сучаснай моладзі. Студэнты гаварылі пра тое, што іх хвалюе, і атрымлівалі грунтоўныя адказы.
Для мяне, студэнткі факультэта кіравання і эканомікі, словы Прэзідэнта пра тое, што ключ да поспеху сучаснага кіраўніка – пастаяннае самаўдасканаленне, імкненне да асобаснага росту і развіцця, стануць арыенцірам да дзеяння ўжо сёння. – Канешне, каб дасягнуць мэты, трэба прыкласці немалыя намаганні, быць адказным. Вітаюцца амбіцыйнасць і жаданне вучыцца нават пасля атрымання дыплома.