Білет на ўдачу. 27 кастрычніка прафесійнае свята адзначаюць работнікі аўтадарожнай сферы
Сярод тых, хто ў гэты дзень прымае віншаванні, і наша зямлячка Тамара Бярэзіч
Яе ветлівую ўсмешку, спагадлівае абслугоўванне ведаюць многія ляхавічане, якія для перамяшчэння выбіраюць грамадскі транспарт. Яна білетны касір аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» баранавіцкага аўтобуснага парка. Дарэчы, за змену (а яна можа пачынацца і ў 5 гадзін раніцы) Тамара Мікалаеўна рэалізуе больш за 400 білетаў.
Днямі Тамара Бярэзіч адзначана Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў.
Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.