У Падлессі святкавалі 20-годдзе кананізацыі Серафіма Жыровіцкага

На радзіме Серафіма Жыровіцкага, у храме Святога Духа ў аг. Падлессе, святкавалі 20-годдзе кананізацыі святога. З самай раніцы ў царкву прыбыла шмат гасцей. Прыхаджане сустракалі архімандрыта Пінскага і Лунінецкага Стэфана, благачыннага Георгія Жытко.
Служба выдалася пранікнёнай і вельмі душэўнай. Як адзначыў Георгій Жытко: «Без пампезнасці, нібы прысутнічаў сам Серафім».
Дзень кананізацыі Серафіма Жыровіцкага — падзея вельмі важная і памятная для ўсіх: настаяцеля храма айца Канстанціна, вернікаў, якія прыехалі ў Падлессе з усяе акругі.
Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.



