А ў нас свята! 17 лістапада ў вялікай сям’і Дзянішчыкаў – свята

17 лістапада  ў вялікай сям’і Дзянішчыкаў – свята.
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перепрацоўчай прамысловасці АПК тут асаблівыя адносіны: тата Андрэй і дзядуля Косця працуюць у адной з лепшых гаспадарак раёна – ААТ «Жарабковічы».

І як працуюць! Шмат гадоў механізатар Канстанцін Дзянішчык быў перадавіком, любоў да зямлі перадаў і свайму сыну. Цяпер Андрэй сваёй працай робіць гонар не толькі сям’і, але і гаспадарцы, і Ляхавіччыне. Сёлета ў яго чарговая працоўная перамога – першае месца ў раённым спаборніцтве на жніве.
Дарэчы, такое стаўленне не толькі да працы. Дзянішчыкі – людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Фотакарэспандэнт «ЛВ» сустрэўся з сям’ёй на Жарабковіцкім выбарчым участку падчас датэрміновага галасавання.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.