ААТ «Шлях новы». Моладзь не падвяла
З кожнага са сваіх амаль дзвюх тысяч гектараў збожжавых культур у хлебаробаў ААТ «Шлях новы» атрымалася сабраць больш за 43 цэнтнеры хлеба. Старанна, рупліва, ашчадна – так адпрацавалі і тыя, хто «змагаўся» з рапсам. Дарэчы, ураджайнасць гэтай культуры ў параўнанні з мінулым годам вырасла амаль удвая і сёлета склала 28,2 цэнтнера з кожнага з 620 рапсавых гектараў.
Менавіта па гэтым вытворчым адрасе працуюць пераможцы штогадовага раённага спаборніцтва на жніве сярод маладзёжных экіпажаў – камбайнеры Аляксандр Дзядовіч і Яўгеній Камінскі. Віншаванні з перамогамі ў сваіх намінацыях будуць прымаць і іншыя работнікі «Шляху новага» – Віктар Жмурко, Аляксей Котаў, Мікалай Камінскі, Уладзімір Пабягайла, Аляксандр Якубовіч.
Абнавіўся сёлета і аўтапарк прадпрыемства. Загудзеў на палях
ААТ новенькі «Амкадор-352».
Маргарыта КУХТА.