365 кубачкаў кавы з Галінай

Лірычная, рамантычная, пранікнёная Галіна Зыранава. Чытачам вядома як пазаштатны аўтар «ЛВ», а з нядаўняга часу яе бадзёрыя-натхняльныя радкі ствараюць раніцу «веснікаўцаў» у вайберы і інстаграме.
І вось, нашы дарагія падпісчыкі, чарговы падарунак ад нашай таленавітай зямлячкі. Цяпер яна наш блогер. І мы запускаем анлайн-праект «365 кубачкаў кавы». Штосьці з яго абавязкова ўбачыць свет і на старонках газеты. Сачыце за блогам на нашым сайце lves.by.