«Розныя дзеці – розныя магчымасці»

Так называецца акцыя, якую ў цэнтры карэкцыйна-развіваю- чага навучання і рэабілітацыі прымеркавалі да міжнароднага Дня талерантнасці.
Падрыхтоўку да яго пачалі загадзя. Падчас круглага стала «Асаб-лівае дзіця – талерантнасць – адукацыйны працэс» абмеркавалі вынікі апытання, праведзенага сярод школьнікаў. Датычыла яно ведаў і ўяўлен-няў старшакласнікаў пра патрэбы людзей з абмежаванымі магчы-масцямі. Удзельнікі семінара вырашылі зрабіць вялікую фотагалерэю тых, хто насуперак абставінам дасягнуў поспехаў, вядзе актыўнае жыццё і можа быць прыкладам для пераймання. Ганаровае месца там зойме наш славуты зямляк, неаднаразовы прызёр паралімпійскіх гульняў, уладальнік Кубка свету Дзмітрый Лобан.
У праграме акцыі флэшмоб «Вясёлка талерантнасці», казкатэрапія «Церамок», смакатэрапія «Салодкі настрой», час дабрыні «Цярплівым будзеш – павагу здабудзеш» (у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН). Госці ЦКРНіР паўдзельнічалі ў творчай рабоце «Дрэва талерантнасці», сумесна з дашкалятамі з ясляў-сада № 1 правялі дзень добрага настрою «Падары радасць сябру».
Спартыўнае свята «Мы розныя – у гэтым наша багацце. Мы разам – у гэтым наша сіла!» стала фінальным акордам семінара.
Талерантнасць – гэта павага, прыняцце і правільнае разуменне ін-шых культур, спосабаў самавыяўлення і праяўлення індывідуальнасці. Умейце разумець тых, хто побач з вамі, і ніколі не забывайце пра дружбу, міласэрнасць, дабрыню.

Наталля КУДЗЯЛЕВІЧ,
намеснік дырэктара
ЦКРНіР