Па законах дабра. У Ляхавічах узнагародзілі лепшых валанцёраў

Валанцёр – чалавек асаблівы. Школьнік, студэнт ці пенсіянер, дырэктар ці будаўнік – у жыцці ён можа быць кім заўгодна. А аб’ядноўвае гэтых людзей гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу. Акцыі бязвыплатнага донарства, добраўпарадкаванне салдацкіх магіл, збор макулатуры і многае іншае – валанцёры падтрымаюць любую стваральную ініцыятыву, прымуць у яе рэалізацыі самы актыўны ўдзел.

На гэтым тыдні ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН заслужаныя ўзнагароды атрымалі самыя неабыякавыя, добрыя і спагад-лівыя людзі нашага раёна.

Не толькі працаваць на карысць іншых, але і душэўна адпачываць умеюць нашы валанцёры. Пенсіянерка Валянціна Паўлоўская прачытала верш, прысвечаны гэтай няпростай, але такой важнай справе. Пра сваё валанцёрскае жыццё ў відэароліках расказалі рабяты з
СШ № 1 і супрацоўнікі РАНС, якія разам з навучэнцамі СШ № 2 не першы год праводзяць розныя акцыі. Дарэчы, пяць гімназістаў-валанцёраў зараз адпачываюць у дзіцячым лагеры «Зубраня».

Самая прыемная частка – узнагароджанне. Граматы і падарункі лепшым валанцёрам уручыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык.

«Лепшай ініцыятыўнай валанцёрскай групай» сталі валанцёры з аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «З добрым сэрцам».

Напярэдадні ў гімназіі па ініцыятыве клуба  БелАЮ «Заранка» прайшоў валанцёрскі форум, прымеркаваны да Міжнароднага дня валанцёра і 30-годдзя клуба. У ім прынялі ўдзел валанцёры з навучальных устаноў горада і раёна.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота глядзіце ТУТ.