Вынікі года з музычным ухілам. Пад музычны акампанемент сёлета завяршылі чарговы працоўны сезон па здабычы торфу работнікі ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»
Пад музычны акампанемент сёлета завяршылі чарговы працоўны сезон па здабычы торфу работнікі ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».
У апошні дзень восені ў Тухавіцкім СДК было святочна: ушаноўвалі лепшых работнікаў прадпрыемства, якое сваімі здабыткамі славіць Ляхавіччыну, Брэстчыну і краіну. Дзякавалі торфабрыкетчыкам за адданасць прафесіі, добрасумленную працу.
Выдатным падарункам стала канцэртная праграма «Ад сэрца да сэрца». Цудоўная музыка гучала ў выкананні народнага ансамбля народных ін-струментаў «Водар» (кіраўнік Ларыса Муралава) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Гарачы, прасякнуты асаблівым рытмам, натхнёны джаз ў выкананні народнага інструментальнага ансамбля «Джаз-Арт» (кіраўнік Барыс Шабановіч) пакарыў слухачоў асаблівай эмацыянальнасцю. Упрыгожылі цудоўным вакалам, стварылі непаўторны каларыт удзель-нікі народнай арт-групы «ВІНС-акорд» (кіраўнік Ірына Тулейка) Ляхавіцкага ГДК.
Артысты падарылі цёплую атмасферу свята, а ўдзячныя гледачы не шкадавалі апладысментаў за творчасць, атрыманыя задавальненне і радасць.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва арт-групы «ВІНС-акорд».