«Белавежская зорка» з Навасёлак. Вучаніца Навасёлкаўская дзіцячай школы мастацтваў заваявала дыплом міжнароднага шматжанравага фестывалю


Вольга Драбінская 

Напачатку снежня ў Брэст з’ехаліся самыя таленавітыя юныя выканаўцы, музыканты, тэатралы. Тут на працягу пяці дзён праходзіў II Міжнародны шматжанравы фестываль «Белавежская зорка».

Прыемна, што сярод удзельнікаў і нашы землякі. Вучаніца Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Драбінская атрымала дыплом ІІ ступені. Яе ігра на баяне не пакінула журы абыякавым.

Па словах выкладчыка Алены Глобаж, Вольга вельмі працавітая і таленавітая дзяўчынка. У музычнай школе займаецца пяць гадоў.Летась паспяхова выступіла на конкурсе «Палескія музыкі».

– Вольга старанна рыхтуецца да кожнага занятку. Для конкурснай праграмы выбрала складаны твор і выканала яго цудоўна! У яе ёсць усе даныя, каб стаць прафесійным музыкантам. Галоўнае – талент і жаданне ўдасканальвацца, – гаворыць Алена Глобаж.

Дарэчы, Алена Іванаўна таксама не засталася без узнагароды: ад арганізатараў конкурсу атрымала падзяку за любоў да сваёй справы і падрыхтоўку такіх выдатных вучняў.

А завяршальным акордаммерапрыемства стала паездка канкурсантаў у рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Рабяты атрымалі ў падарунак цікавую экскурсію, загадалі Дзеду Марозу самыя запаветныя жаданні.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Навасёлкаўскай дзіцячай
школы мастацтваў.